Edwin Drucki-Lubecki
Quick Facts
Biography
Князь Э́двін Друцкі-Любецкі, Э́двін Цэзарый Адам Друцкі-Любецкі, Э́двін Геранімавіч Друцкі-Любецкі (21 жніўня 1828, Лунін — 8 жніўня 1901, Лунін) — буйны землеўласнік Расійскай Імперыі, пінскі павятовы маршалак (1859—1872).
Біяграфія
Паходжанне
Належаў да княскага роду Друцкіх-Любецкіх. Нарадзіўся ў сям’і князя Гераніма Францішкавіча Друцкага-Любецкага (1776/9—1844), пінскага павятовага маршалка (1817—1823), і Крысціны Шчыт-Неміровіч. Быў хрышчаны ў каталіцтва і атрымаў імя «Эдвін-Цэзарый-Адам», з якіх звычайна карыстаўся імем «Эдвін».
Службовая дзейнасць
У 1859—1872 гг. быў пінскім павятовым маршалкам: у 1859—1863 гг. быў маршалкам паводле выбару дваранства Пінскага павета, а пасля 1863 г. (калі расійская ўлада адмяніла выбарнасць маршалкаў у Заходнім краі) шмат год служыў на пасадзе пінскага павятовага маршалка ўжо па прызначэнні расійскіх улад.
Маёнтак
Адносіўся да латыфундыстаў. Валодаў па спадчыне ад бацькі значнымі маёнткамі ў Мінскай губерні (Расійская Імперыя): у Пінскім павеце — маёнтак Лунін (11 906 дзесяцін), маёнтак Велута (8 127 дзесяцін), маёнтак Багданаўка (7 398 дзесяцін); у Мінскім павеце — маёнткі Стары Ракаў і Наваполле (цалкам 4 893 дзесяціны). Гэта разам складала 32 324 дзесяціны зямлі.
Сям’я
Пабраўся першым шлюбам (28 красавіка 1859 г.) з князёўнай Ядвігай Канстанцінаўнай Радзівіл (1839—1863), дачкой князя Канстанціна Радзівіла (1793—1869) і Цэліны Сулістроўскай (1805—1836). Меў ад першай жонкі двух сыноў:
- 1) князь Фелікс Эдвінавіч Друцкі-Любецкі (1860—1920), старшыня (1912—1915) Палескага таварыства сельскай гаспадаркі. Жонка: Браніслава Бухавецкая (1878—1974). Шлюб у 1901 г.
- 2) князь Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі (1861—1919), дэпутат (1906) I Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі ад Мінскай губерні; дэпутат Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі ад Мінскай губерні (1909—1910); член Рады БНР (1918). Жонка: Марыя Гётцандорф-Грабоўскай (1861—1946). Шлюб у 1889 г.
Пасля смерці Ядвігі пабраўся другім шлюбам у 1867 г. з Францішкай Кашоўскай (1844—1915), ад якой меў сына і дачку:
- 3) князь Францішак-Ксаверый-Марыян Эдвінавіч Друцкі-Любецкі (28 верасня 1878—1944), сенатар (1928—1935) Польшчы ад Палескага ваяводства. Жонка: Зінаіда-Габрыэла Альберці. Шлюб у 1921 г.
- 4) князёўна Ядвіга Эдвінаўна Друцкая-Любецкая (1873—1956). Муж: Адольф-Марыян Залескі (1869—1940). Шлюб у 1898 г.
Зноскі
Літаратура
- Дрозд, Д. М. Землевладельцы Минской губернии, 1861—1900 : справочник / Д. М. Дрозд. — Минск : Медисонт, 2010. — 672 с.
- Жытко, А. П. Дваранства Беларусі перыяду капіталізму. 1861—1914 гг. / А. П. Жытко. — Мінск : БДПУ, 2003. — 233 с.
- Раюк, А. Р. Геранім Друцкі-Любецкі (1861—1919): беларускі князь і патрыёт / А. Р. Раюк // Навуковая спадчына В. К. Бандарчыка: зб. матэрыялаў Рэсп. навук.-практ. канф., прысвеч. 100-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларус. этнолага Васіля Кірылавіча Бандарчыка, г. Слуцк, 8 кастр. 2020 г. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы; рэдкал.: А. І. Лакотка (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2022. — С. 191—198.
- Федорук А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины (руск.) / А. Т. Федорук; ред. Т. Г. Мартыненко. — 2-е изд. — Мн.: БелЭн, 2006. — 576 с: ил. — 1 500 экз. — ISBN 985-11-0383-7.
- Старинные усадьбы Минского края / А. Т. Федорук ; [Под общ. рук. и предисл. Е.Будинаса]. — Мн.: ООО "Полифакт" : ООО "Лекция", 2000. — 415 с. — (Старинные усадьбы Беларуси). — 500 экз. — ISBN 985-6107-24-5.
- Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.