E. V. Gippius
Quick Facts
Biography
Яўген Уладзіміравіч Гіпіус (7 ліпеня 1903, г. Пушкін, Ленінградская вобласць — 1985) — рускі савецкі музыказнавец і музычны этнограф. Доктар мастацтвазнаўства (1958), прафесар (1944).
Біяграфія
Скончыў Ленінградскія Інстытут гісторыі мастацтваў(руск.) бел. у 1924 годзе і кансерваторыю ў 1928 годзе.
У 1927—1963 гадах працаваў у навуковых установах і музычных ВНУ Ленінграда і Масквы.
Навуковая дзейнасць
Удзельнік фальклорных экспедыцый, у т. л. у Беларускім Палессі (1934). Распрацаваў тэарэтычныя праблемы збірання, натавання, акустычнага вымярэння гукавысотнага строю(руск.) бел. народных напеваў, займаўся пытаннямі сістэмнай тыпалогіі, параўнальнага вывучэння лакальных меладычных стыляў музычнага фальклора рускіх, беларусаў, фіна-вугорскіх і цюркскіх народаў у іх гістарычным развіцці.
Рэдактар многіх фальклорных выданняў, у т. л. акадэмічных «Песни белорусского народа» (т. 1, 1940, саўм. з З. Эвальд), «Песни народов СССР»), зборніка Эвальд «Песни белорусского Полесья» (1979).
Зноскі
- ↑ Гиппиус Евгений Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.<a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135"></a>
- ↑ Гиппиус Евгений Владимирович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 147. — 737 с.
Літаратура
- Республика Беларусь : энциклопедия [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мінск, 1985.