peoplepill id: dominik-rejtan
DR
Poland
1 views today
1 views this week
Dominik Rejtan
��аенны дзеяч, пляменнік славутага Тадэвуша Рэйтана

Dominik Rejtan

The basics

Quick Facts

Intro
��аенны дзеяч, пляменнік славутага Тадэвуша Рэйтана
Places
Gender
Male
Place of birth
Doktaravičy, Slutsk Uyezd, Minsk Governorate, Belarus
Place of death
Doktaravičy, Slutsk Uyezd, Minsk Governorate, Belarus
Age
69 years
Family
Father:
Michał Kacper Rejtan
Spouse:
Education
Vilnius University
Vilnius, Vilnius City Municipality, Lithuania
The details (from wikipedia)

Biography

Дамінік Рэйтан (польск.: Dominik Reyten, Dominik Rejtan; 20 чэрвеня 1783 — 1 лістапада 1851) — вайсковы дзеяч, удзельнік франка-расійскай вайны 1812 года, пляменнік славутага Тадэвуша Рэйтана.

Біяграфія

Дзяцінства

Дамінік Рэйтан нарадзіўся 20 чэрвеня 1783 года ў сям’і наваградскага земскага пісара Міхала Ксаверыя Рэйтана і Ганараты з Багдановічаў, старасцянкі Кавалеўскай. Быў наймалодшым з чатырох сыноў. Па смерці жонкі бацька ажаніўся другім разам з Людавікай з Касінскіх, удавой свайго брата Юзафа. Міхал Ксаверый за жыццё зрабіў паспяховую кар’еру і меў пасаду Слуцкага павятога маршалка. Не раз рабіўся героем літаратурных твораў. Яго імя фігуруе ў творах Юзафа Крашэўскага, Генрыка Жавускага, Станіслава Рэйтана.

Дзяцінства Дамінік Рэйтан правёў у маёнтку Доктаравічы Капыльскага павета, дзе жылі яго бацькі. Вучыўся спачатку, відаць, у Слуцку, які знаходзіўся непадалёк. Пазней у Віленскай акадэміі.

Служба ў войску

На час маладосці прыпадае крах радзімы Дамініка — Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў. Адбіваецца ў памяці і параза нацыянальна-вызваленчага паўстання Тадэвуша Касцюшкі. У той жа час у выніку рэвалюцыйных падзей у Францыі да ўлады прыходзіць Напалеон Банапарт. Ім распачынаюцца ваенныя дзеянні на ўсход. І ўжо 22 ліпеня 1807 года Напалеонам на колішніх землях Кароны Польскай ствараецца Варшаўскае княства. Дамінік, у спадзеве на аднаўленне Вялікага Княства Літоўскага, не марнуючы часу ўступае добраахвотнікам у войска новай дзяржавы. Імаверна спачатку адбывае службу ў 6-м уланскім палку, з якога ў 1809 годзе фармуецца 9-ы ўланскі полк і сярод афіцэраў якога знаходзім і Дамініка Рэйтана. За час Аўстрыйскай кампаніі праз сваю мужнасць Дамінік дастае пагоны капітана і залаты крыж.

У час падрыхтоўкі да кампаніі 1812 года Напалеонам выдаецца загад князю Юзафу Панятоўскаму аб падборы шасці найбольш здольных афіцэраў для службы ў Генеральным штабе Вялікай арміі, якія ведалі б замежныя мовы, мелі добрыя манеры і паходжанне. Сярод прэтэндэнтаў на высокую пасаду быў абраны і Дамінік Рэйтан, што сведчыць пра яго выключныя вайсковыя здольнасці і адукаванасць. Такім чынам, знаходзячыся пры стаўцы Генштаба Дамінік Рэйтан становіцца відавочцай і ўдзельнікам усіх значных бітваў франка-расійскай вайны. Пасля паразы расійскай кампаніі разам з Напалеонам адступае на Захад. Увосень 1813 года Дамінік ледзь не становіцца ахвярай варожай артылерыі: гарматнае ядро, праламаўшы галіны дрэва, праляцела над галовамі вайскоўцаў. Годам пазней ледзь не трапляе ў палон да расійскіх казакоў, праз атрад якіх прыйшлося прабівацца боем. Тады ж, вясной 1814 года, у наваколлі Фантэнбло адбываецца сусрэча Дамініка Рэйтана з Тадэвушам Касцюшкам. З канчатковым разгромам напалеонаўскай арміі перапыняецца і вайсковая кар’ера Дамініка Рэйтана, якую закончыў у чыне падпалкоўніка.

Вяртанне на радзіму

Капліца Дамініка Рэйтана ў Ляхавічах

Знаходзячыся ў Парыжы Дамінік піша ліст з прашэннем да расійскага імператара Аляксандра І на дазвол аб вяртанні на радзіму. На які атрымлівае станоўчы адказ. Вяртаецца яму і секвестараваны маёнтак. У выніку Дамінік атабарваецца ў родных Доктаравічах, займаецца ўжо грамадска-сацыяльным жыццём і сямейнымі справамі. У 1818—1820-я гады ўваходзіць у склад масонскіх ложаў «Святога Уладзіслава Ягайлы» Слуцка, «Шчаслівага вызвалення» і «Святыня спакою» Нясвіжа, Мінска. З 1823 па 1829 гады Дамінік Рэйтан уваходзіць у склад слуцкага «Попечительского комитета о бедных», а ў 1830—1835 гадах становіцца адным з галоўных фундатараў новага мураванага будынку Слуцкай гімназіі.

На пачатку 1820-х Дамінік жэніцца з Сафіяй Феліцыяй Камінскай, дачкой мінскага віцэ-губернатара Людвіка Камінскага. Ад гэтага шлюбу ў іх нарадзіліся дочкі Барбара Людавіка Ізабэла Бенедыкта (1822—?) і Алена, сыны Аляксандр Адам Станіслаў (1823—1824) і Стэфан Міхал Ян (1824—1863). Але шлюб аказаўся не надта трывалым. Пазней (па інфармацыі Я. Янушкевіча і З. Дразда) Людвіка выходзіць замуж за Рудольфа Пішчалу, які спрычыніўся да ўзнікнення ў Мінску знакамітага «Пішчалаўскага замка» (таксама вядомага як «Валадарка»).

Памёр Дамінік Рэйтан 1 лістапада 1851 года. Пахаваны на Ляхавіцкіх могілках. Да вясны 2014 года захоўвалася так званая капліца Дамініка Рэйтана. Па нявысветленых прычынах разбурана. Захаваўся металёвы надгробак.

Зноскі

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Dominik Rejtan is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Dominik Rejtan
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes