Dmitry Zablotsky
Quick Facts
Biography
Дзмітрый Васільевіч Заблоцкі (нар. 12 красавіка 1975, г. Жодзіна, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Біяграфія
Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Рухавікі ўнутранага згарання», інжынер-механік; праходзіць навучанне ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне прадпрыемствам».
Працаваў у адкрытым акцыянерным таварыстве «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ», дзе прайшоў шлях ад вучня слесара механазборачных работ (аператар станкоў з праграмным кіраваннем, наладчык станкоў з праграмным кіраваннем, інжынер-канструктар, намеснік начальніка цэха, начальнік цэха) да намесніка генеральнага дырэктара.
З'яўляўся дэпутатам Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага і дваццаць сёмага скліканняў. У 2012 годзе быў выбраны намеснікам старшыні Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў.
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Узнагароды
Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэта, фатаграфія размяшчалася на Алеі славы ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ».
Асабістае жыццё
Жанаты, мае дачку і сына.