peoplepill id: celestyn-burstin
CB
Belarus Ukraine
1 views today
1 views this week
The basics

Quick Facts

Work field
Gender
Male
Place of birth
Ternopil, Powiat tarnopolski, Tarnopol Voivodeship, Ukraine
Place of death
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Belorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Age
50 years
Education
University of Vienna
The details (from wikipedia)

Biography

Цэлясцін Лявонавіч Бурстын (28 студзеня 1888, г. Цярнопаль (Галіцыя) — 21 кастрычніка 1938) — беларускі матэматык, доктар філасофіі (1912), акадэмік АН БССР (1931), прафесар (1929).

Біяграфія

Скончыў Венскі ўніверсітэт у 1911 годзе.

Член Камуністычнай партыі Аўстрыі з 1925 года. З-за сваіх левых поглядаў не здолеў знайсці ў Аўстрыі работу па спецыяльнасці. У 1929 годзе па запрашэнні БДУ пераехаў у Мінск. Працаваў загадчыкам кафедры вышэйшай матэматыкі БДУ.

У 1931—1937 гадах дырэктар Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР. З 1936 года акадэмік-сакратар Аддзялення прыродазнаўчых і матэматычных, прыродазнаўчых і тэхнічных навук АН БССР.

Арыштаваны 10 снежня 1937 года. Памёр у мінскай бальніцы. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па дыферэнцыяльнай геаметрыі, дыферэнцыяльных раўнаннях, алгебры. Разам з Э. Гурса(руск.) бел. і Э. Картанам(руск.) бел. распрацаваў тэорыю супольнасці сістэм дыферэнцыяльных раўнанняў Пфафа(руск.) бел.. Распрацаваў арыгінальныя метады інтэгравання пфафавых і картанавых агрэгатаў, вырашыў праблему Пфафа для сістэм дыферэнцыяльных ураўненняў з прыватнымі вытворнымі, праблему Кашы для гэтага рода ўраўненняў.

Даказаў фундаментальную тэарэму аб укладанні рыманавай прасторы(руск.) бел. ў эўклідаву(руск.) бел..

Перапісваўся з Альбертам Эйнштэйнам.

Напісаў адзін з першых падручнікаў для ВНУ па дыферэнцыяльнай геаметрыі на беларускай мове.

Выбраная бібліяграфія

  • Матэматычныя працы. Мн., 1933;
  • Курс дыферэнцыяльнай геаметрыі. Мн., 1933;
  • Фізічныя метады матэматыкі. Мн., 1933.

Зноскі

  1. Бурстин Целестин Леонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 93. — 737 с.
  2. Акадэмік БУРСТЫН Цэлясцін Лявонавіч (руск.) 
  3. Mir wurde die traurige Aufgabe zuteil, Ihnen, sehr geehrter Herr Professor

Літаратура

  • БЭ ў 18 тамах., Т.3. Мн., 1996, С.273
  • Из истории науки и техники Белоруссии: Тез. докл. конф. Минск, 1988.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Celestyn Burstin is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Celestyn Burstin
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes