peoplepill id: boris-arakcheev
BA
Belarus Russia
1 views today
1 views this week
Boris Arakcheev
Soviet painter (1926-2013)

Boris Arakcheev

The basics

Quick Facts

Intro
Soviet painter (1926-2013)
A.K.A.
Борис Владимирович Аракчеев
Work field
Gender
Male
Place of death
Minsk
Age
86 years
The details (from wikipedia)

Biography

Барыс Уладзiміравiч Аракчэеў (19 красавіка 1926, в. Турбанава (Яраслаўская вобласць, СССР) — 10 сакавіка 2013, Мінск) — беларускі мастак, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1996). Працаваў у станковым жывапісе, у жанрах пейзажа, нацюрморта, тэматычных карцін і батальных сцэн.

Біяграфічныя звесткі

Юнацтва мастака супала з гадамі Вялікай Айчыннай вайны. Ён запісаўся добраахвотнікам на фронт, адкуль у 1944 быў накіраваны ў Бабруйск, а затым у Мінскі штаб акругі, адкуль дэмабілізаваўся.

У 1950 годзе паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча, якое датэрмінова, за добрую паспяховасць, скончыў у 1953. Затым Барыс Аракчэеў паступіў у толькі што адчынены ў Мінску Тэатральна-мастацкі інстытут. Яго настаўнікам і пасля кіраўніком дыплома стаў вядомы беларускі жывапісец і педагог Віталь Цвірка. Адначасова з Барысам Аракчэевым першымі выпускнікамі гэтага інстытута ў 1959 у сталі народныя мастакі Анатоль Анікейчык, Віктар Грамыка, Арлен Кашкурэвіч i Леанід Шчамялёў.

Творчасць

Дыпломная праца Барыса Аракчэева «Этапы вялікага шляху», напісаная на «выдатна», была адабрана для экспазіцыі ў Маскве на Усесаюзнай выставе, надрукавана ў шматлікіх маскоўскіх выданнях і цяпер знаходзіцца ва ўласнасці і пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Сярод твораў Аракчэева — пейзажы, нацюрморты, серыя партрэтаў сучаснікаў і знакамітых людзей. З'яўляўся адным з чатырох стваральнікаў дыярамы «Мінскі кацёл» (1969—1972) у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, разам з мастакамі Фёдарам Бараноўскім, Мікалаем Залозным і Леанідам Асядоўскім. Член Беларускага Саюза мастакоў з 1964 года.

Мемарыяльная дошка на доме, дзе працаваў беларускі мастак Барыс Уладзіміравіч Аракчэеў. Скульптар Яўген Колчаў.

З 1964 па 1971 Барыс Аракчэеў выкладаў жывапіс і кампазіцыю ў Мінскім мастацкім вучылішчы iмя Глебава. З 1971 па 1996 — у Беларускай Акадэміі мастацтваў, дзе атрымаў званне дацэнта кафедры. З'яўляўся настаўнікам многіх вядомых беларускіх мастакоў, сярод якіх Уладзімір Кожух, Аляксей Кузьміч, Вячаслаў Рускевіч, Фелікс Янушкевіч, Васіль Іларыёнавіч Ясюк і іншыя. З 1968 па 1977 Барыс Аракчэеў уваходзiў у праўленне Саюза мастакоў БССР.

Творы Аракчэева знаходзяцца ў многіх музеях Рэспублікі Беларусь: 18 работ у Нацыянальным мастацкім музеі, столькі ж у Фондзе Саюза Мастакоў Беларусі, яшчэ 17 работ у Магілёўскім мастацкім музеі , а таксама працамі Аракчэева валодаюць Музей сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Музеі гісторыі горада Мінску, мастацкія галерэi Гомеля, Светлагорска, Полацка, Крупак, Баранавічаў, і прыватныя калекцыянеры замежных краін.

С дачкой Аксанай, якая таксама з'яўляецца жывапісцам

Жыў у Мінску.

Бацька трох дачок, кожная з якіх з'яўляецца мастаком-прафесіяналам.

Майстэрня мастака знаходзілася ў раёне Плошчы Свабоды, на скрыжаванні вуліц Леніна і Інтэрнацыянальнай.

Галерэя ў Крупках

2 красавіка 2015 года Крупскай мастацкай галерэі было прысвоена імя Барыса Аракчэева. Плошча галерэі складае 60 квадратаў. Яна размешчана ў двух пакоях раённага цэнтра культуры. Галерэя была адкрыта ў 2005 годзе і яе першым жывапісным палатном стаў твор Барыса Аракчэева «Генерал Кульнеў і гродзенскія гусары ў бітве пры Клясціцах». Праца над карцінай ішла 36 месяцаў. Два гады мастак рабіў замалёўкі, эскізы, складаў кампазіцыі і год пісаў. Аракчэеў асабіста падарыў карціну на адкрыццё культурнай установы ў 2005 годзе. Памеры твора не дазваляюць выстаўляць яго непасрэдна на галерэйных плошчах. Таму маштабныя батальныя творы Аракчэева — акрамя алейнага летапісу 1812 года, тут яшчэ і твор Барыса Аракчэева «Подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці» — экспануюцца ў адным з залаў краязнаўчага музея. Галерэя — філіял музея. Штогод галерэйны фонд папаўняўся творамі Барыса Аракчэева, які рыхтаваў і праводзіў там асабістыя і дынастычныя выстаўкі.

Пейзажны жывапіс

Нацюрморт

Зноскі

Спасылкі

Зноскі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Boris Arakcheev is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Boris Arakcheev
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes