Boguslaw Kurnatowski
Quick Facts
Biography
Багуслаў Самуэль Курнатоўскі (польск.: Boguslaw Kurnatowski; 16 жніўня 1783, Ізабелін — 17 лютага 1820, Слуцк) — евангельскі святар, педагог.
Біяграфія
Паходзіў з кальвінскага шляхецкага роду Курнатоўскіх герба «Ладдзя». Нарадзіўся ў сям’я Уладзіслава Курнатоўскага (1749—1824), былога рэктара Слуцкай гімназіі, і яго першай жонкі Кацярыны з Эсткаў (1760—1806). Скончыў Слуцкую гімназію, з 1801 г. вывучаў тэалогію ў Кёнігсбергу, з 1806 г. вучыўся ва ўніверсітэце ў Лейдэне. Евангельскі святар. Настаўнік лацінскай і польскай моў, права і літаратуры ў Слуцкай гімназіі ў 1811—1818 гг.
Член масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, непрысутны масон 4-й ст. у 1820 годзе.
Сям’я
Быў жанаты двойчы. Першая жонка: Алена з Касакоўскіх (каля 1775-22.02.1832). Дзеці:
- Віктар Уладзіслаў (15.03.1812-1846?).
- Канстанцін Станіслаў Аўгуст (13.08.1813-18.08.1813).
- Пшамыслаў Аўгуст (22.03.1815-01.09.1841).
- Баляслаў Зыгмунт (18.10.1816-1838).
Другая жонка: Соф’я Аляксандра з Газлераў (19.08.1785-08.12.1830), якая памерла ад сухот. Дзеці:
- Станіслава.
- Казімір Мацільда Генрыэта (01.03.1818-10.11.1818).
- Даброгаст Браніслаў (30.11.1819-08.02.1821).
Зноскі
Літаратура
- Швед, В. В. Курнатоўскі Багуслаў Уладзіслававіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.