peoplepill id: barys-suravy
BS
Belarus
2 views today
5 views this week
The basics

Quick Facts

Places
Gender
Male
Place of birth
Brest, Brest Region, Belarus
Place of death
London, Kingdom of Wessex, UK
Age
91 years
Education
Vilnius University
Vilnius, Vilnius City Municipality, Lithuania
The details (from wikipedia)

Biography

Барыс Суравы (15 верасня 1907 — снежань 1998) — беларускі настаўнік і грамадскі дзеяч. Падчас Другой сусветнай вайны быў школьным інспектарам, кіраўніком СБМ па Слонімскай акрузе. Дзеяч беларускай эміграцыі ў Вялікабрытаніі.

Біяграфія

Нарадзіўся 15 верасня 1907 года ў Брэсце. Скончыў гімназію, вучыўся ў Віленскім універсітэце.

З восені 1939 года працаваў дырэктарам Дзярэчынскай школы (сёння Зэльвенскі раён).

На пачатку нямецкай акупацыі пераехаў у Слонім, дзе з восені 1941 года арганізаваў 4-класную беларускую прагімназію для амаль 100 вучняў. Быў яе дырэктарам, выкладаў гісторыю Беларусі. Пэўны час быў Слонімскім акруговым школьным інспектарам. Як пісала ў сваіх успамінах Надзея Дземідовіч, Барыс Суравы «быў першым дырэктарам і выкладаў нам гісторыю Беларусі. Гэта быў малады чалавек, меў дзіцятка гадоў чатырох. Спяваў вельмі прыгожа. Было відно, што ён вельмі любіў сваю працу, сваіх вучняў, сваю гісторыю».

З мая 1943 г. актыўна заняўся арганізацыяй Саюза беларускай моладзі ў Слонімскай акрузе. У чэрвені 1943 г. скончыў курс вышэйшых кіраўнікоў СБМ, а ў ліпені 1943 г. быў прызначаны кіраўніком Слонімскай акруговай арганізацыі СБМ. З’яўляўся супрацоўнікам часопіса для кіраўнікоў моладзі СБМ «Жыве Беларусь!». За сваю беларускую дзейнасць атрымліваў пагрозы з боку мясцовых палякаў. Працаваў у Беларускай Народнай Самапомачы, стаў удзельнікам II Усебеларускага Кангрэсу ў Мінску 27 чэрвеня 1944 г.

У ліпені 1944 выехаў з групай слонімскіх беларускіх дзеячаў у горад Бад-Заўльгаў (зямля Бадэн-Вюртэмберг) у Германіі. З 1947 г. жыў у Вялікабрытаніі. 15 сакавіка 1948 г. абраны віцэ-старшынёй у Часовую ўправу Хрысціянскага аб’яднання беларускіх работнікаў (ХАБР), якое згуртавала прыхільнікаў Беларускай Цэнтральнай Рады Радаслава Астроўскага. 26 снежня 1948 г., на 1-ым Агульным з’ездзе ХАБР, абраны старшынёй Галоўнай управы. Быў старшынёй гэтай арганізацыі да яе заняпаду: з канца 1948 г. па 1950 г. ды з чэрвеня 1954 г. па 1966 г. Уваходзіў у рэдакцыйную калегію часопіса «Аб’еднанне», дзе пісаў пад псеўданімам Старшы Праваднік, а таксама ў склад Галоўнай дэлегатуры БЦР у Вялікабрытаніі. У 1948—1953 гг. быў кіраўніком Прадстаўніцтва БЦР у Вялікабрытаніі.

У 1960—1980-ыя гг. Барыс Суравы — актывіст беларускай праваслаўнай парафіі св. Эўфрасінні Полацкай (канстанцінопальскай юрысдыкцыі).

Паводле інфармацыі Юрыя Туронка, меў уласны рэстаран у Лондане. Аднак Барыс Кіт сцвярджаў, што ягоны сябар Барыс Суравы «быў кухарам у польскім рэстаране ў Лондане».

Апошнія гады жыцця быў паралізаваны. Памёр у Лондане, у снежні 1998 г.

Зноскі

Літаратура

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Barys Suravy is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Barys Suravy
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes