peoplepill id: barbu-iscovescu
BI
Romania
1 views today
4 views this week
Barbu Iscovescu
Romanian painter

Barbu Iscovescu

The basics

Quick Facts

Intro
Romanian painter
A.K.A.
Baruh Iehuda Iscovescu
Places
Work field
Gender
Male
Religion(s):
Place of birth
Bucharest
Place of death
Constantinople
Age
37 years
The details (from wikipedia)

Biography

Барбу Іскавеску (рум.: Barbu Iscovescu; 1816, Бухарэст — 1854, Канстанцінопаль) — румынскі жывапісец, графік яўрэйскага паходжання. Удзельнік Рэвалюцыі 1848 года ў Валахіі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1816 годзе ў Бухарэсце ў сям'і мастака Хаіма Іцковіча. З дзяцінства дапамагаў бацьку ў яго працы. Калі ў яго выявіліся мастацкія здольнасці, адправіўся на вучобу. У 1835—1842 гадах вучыўся ў Вене, затым у Парыжы ў Ф. Піко і М. Дралінга.

Яшчэ быўшы ў Парыжы, Іскавеску сышоўся са шматлікімі рэвалюцыянерамі-эмігрантамі з Румыніі, у прыватнасці з Даніэлем Розенталем і Хілелем Манаахам. Ад сваіх знаёмых рэвалюцыянераў ён атрымаў пэўныя інструкцыі для стварэння ў Валахіі шэрагу тайных таварыстваў, якія мелі мэтай падняць рэвалюцыйны рух на Балканах. Прыехаўшы дамоў напярэдадні падзей 1848 года, прымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыі. Намаляваў трохкаляровы сцяг рэвалюцыі, які жыхары Бухарэста неслі 11 чэрвеня 1848 года. Калі рускія войскі ўвайшлі ў Валахію і паклалі канец рэвалюцыйнаму руху, Іскавеску, разам са шматлікімі іншымі ўдзельнікамі рэвалюцыйных падзей, вымушаны быў пакінуць радзіму. Спачатку пасяліўся ў Брашове, затым пераехаў у горад Земун пад Бялградам, а адтуль — у Парыж. Затым разам са шматлікімі румынскімі эмігрантамі пераехаў у Канстанцінопаль, дзе заставаўся да канца свайго жыцця. Пахаваны побач са сваімі таварышамі — рэвалюцыянерамі.

Творчасць

Напісаў мноства партрэтаў сучаснікаў — рэвалюцыянераў. Найбольш вядомыя з іх — партрэты Нікалае Галеску, Аўрама Янку, Сім'ёна Балінта, Дзімітрые Балінтыняну. Яго пэндзлю належаць таксама партрэты гаспадароў Міхая Храбрага, Мацея Басараба, Канстанціна Маўракардата. Іскавеску вядомы таксама як аўтар пейзажаў.

Зноскі

Літаратура

  • M. Schwarzfeld, Jehudah Barbu Iscovescu, в Annuarul Pentru Israeliti, VIII, 118, Бухарест, 1884.

Спасылкі

Wiki letter w.svgНа гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Barbu Iscovescu is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Barbu Iscovescu
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes