peoplepill id: anton-furs
AF
Poland Russia Belarus
1 views today
1 views this week
The basics

Quick Facts

Gender
Male
Place of birth
Jazna, Jaznienski Sieĺsaviet, Miory District, Belarus
Age
94 years
Education
Awards
Belarusian Democratic Republic 100th Jubilee Medal
 
The details (from wikipedia)

Biography

Антон Фурс (30 красавіка 1927 — 2021) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, сябра беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП), адзін з заснавальнікаў і сакратар Глыбоцкай групы СБП.

Біяграфія

Нарадзіўся 30 красавіка 1927 года ў в. Язна Дзісненскага павета Віленскага ваяводства (цяпер Мёрскі раён Віцебскай вобласці). Пачатковую адукацыю атрымаў у польскай школе. Пра савецкую акупацыю ўспамінаў так: «Людзі добра сустракалі гэтых, якія прыйшлі 17 верасня. Чакалі! Бо палякі таксама беларусаў уціскалі здорава», «Крама адна, а ў ёй нічога няма, бацька хадзіў уначы займаў чаргу. І адзначаліся ў чарзе. Што там давалі, і колькі давалі — усё бралі, бо іначай грошы прападуць. Вось тады зразумелі — нешта не тое…».

Падчас нямецкай акупацыі ў Другую сусветную вайну наведваў беларускую школу ў сваёй вёсцы, дзе дырэктарам быў вядомы на той час Ігнат Мятла. Антон Фурс успамінаў аб гэтых гадах так: «Усё выкладанне ішло па-беларуску. Беларуская мова стала рабочай і ў справаводстве. У хуткім часе нашая школа зрабілася сапраўдным асяродкам культурнага жыцця ў Язне і ваколіцах. За тыя няпоўныя два навучальныя гады, што нас вучылі ў янзенскай школе, мы атрымалі моцны зарад патрыятызму, даволі трывалыя асновы нацыянальнай свядомасці». Працягваў навучанне ў Глыбоцкай прагімназіі, калі яна адкрылася ў 1943 годзе.

З надыходам савецкіх войскаў, маючы 16 гадоў, паступіў у Глыбоцкую педагагічную гімназію, дзе блізка пазнаёміўся з шэрагам будучых паплечнікаў, сярод якіх былі Васіль Мядзелец, Алесь Юршэвіч і інш. Пра навучанне ў гімназіі Антон Фурс успамінаў так:

"З самага пачатку ўсе мы, хто быў прыняты ў навучальню, адчулі, што нас хочуць перарабіць на расейцаў. Большасць прадметаў выкладалі па-расейску. Пасля таго, што было ў школе падчас нямецкай акупацыі, такое становішча выклікала ў нас недаўменне, а пасля і пратэст."

Гэта спрычынілася да таго, што Антон Фурс разам з іншымі сябрамі стварыў нелегальнае таварыства Саюз беларускіх патрыётаў, дзе ён быў сакратаром Глыбоцкай групы. Юнакі распрацавалі праграму і статут арганізацыі, пачалі прыём сяброў, якія фармавалі «пяцёркі»: кожны з удзельнікаў не ведаў больш чым пяць іншых сяброў арганізацыі. Выкарыстоўвалася беларуская нацыянальная сымболіка: бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоня», а таксама была наладжана сувязь з паплечнікамі з Постаўскай педнавучальні. Антон Фурс успамінаў: «Нашыя задачы былі культурна-асветныя, як сёння сказалі б, адраджэнскія. Перш за ўсё самі мы абавязаліся быць сапраўднымі патрыётамі Радзімы, заўсёды і ўсюды гаварыць па-беларуску, па-свойму, шанаваць родную мову, культуру, гісторыю, традыцыі, прапагандаваць іх сярод свайго народу, вяртаць нашых людзей да нацыянальнай памяці, абуджаць пачуццё нацыянальнай годнасці».

У лютым 1947 года савецкая ўлада пачала арышты сябраў СБП: у давер да сябраў пастаўскай групы раней увайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, які выдаваў сябе за ўдзельніка антысавецкай арганізацыі і падштурхоўваў да тэрарызму, а на дадатак канспірацыя арганізацыі была слабай, бо пра яе шмат хто ведаў. Антон Фурс разам з Васілём Мядзельцам быў арыштаваны 8 лютага 1947 года. Як адзін з заснавальнікаў, асуджаны паводле арт. 63-I і 76 КК БССР да смяротнага пакарання, але ў сувязі з адменай смяротнага пакарання ад 20 траўня 1947 года атрымаў 25 гадоў пазбаўлення волі. Пасля знаходжання ў перасылачнай турме ў Воршы адбываў тэрмін у лагеры паблізу г. Турынску (Свярдлоўская вобласць у Расіі), а потым быў пераведзены ў лагеры ў Карагандзе ў Казахстане. У Карагандзе браў удзел у паўстанні лагераў КАРЛАГу ў 1955 годзе, аб чым успамінаў так: «Патрабаванні, якія мы выставілі адміністрацыі, зводзіліся да некалькіх пунктаў: адмяніць ганебныя нумары, дазволіць перасылку без абмежаванняў, палепшыць харчаванне». Пункт аб «адмене нумароў» быў павязаны з тым, што вязням савецкіх канцлагераў давалі асабісты нумар, які выкарыстоўваўся замест імя і прозвішча. Пад канец зняволення ўмовы вязняў палепшылі, што было звязана з афіцыйным асуджэннем культу Сталіна.

У 1955 годзе быў датэрмінова вызвалены з лагераў, адбыўшы там 9 гадоў. Пэўны час жыў у Беларусі, дзе ажаніўся са знаёмай яшчэ па СБП Алесяй Умпіровіч, якая да гэтага часу таксама выйшла на волю. Да 1982 года разам з жонкай жыў у Карагандзе, дзе працаваў на будаўніцтве. Па выхадзе на пенсію пераехаў у Беларусь.

У гады дэмакратызацыі актыўна спрычыніўся да грамадска-палітычнага жыцця, быў сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады і Таварыства беларускай мовы. Антон Фурс меў свае артыкулы і ўспаміны ў газетах «Наша слова», «Пагоня», «Народная воля», часопісе «Спадчына». Напісаў успаміны ў кнізе Архіву Найноўшай Гісторыі «Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў». У лістападзе 1992 года, як і шэраг некаторых іншых сябраў СБП, быў рэабілітаваны «з-за адсутнасці складу злачынства». Пра свае патрыятычнае мінулае ўспамінаў так: «Мы былі халоднымі і галоднымі, мы не мелі маладосці — яна была бессаромна распятая на калючым дроце. Але ж мы не шкадуем ні аб чым, бо засталіся людзьмі — і тады, калі большасць спявала хвалу тырану, і тады, калі былі ў няволі, і калі вярнуліся з лагеру. Дзе б мы ні знаходзіліся, думалі пра свой народ і сваю Бацькаўшчыну».

Пенсіянер, жыў у Паставах.

Памёр у кастрычніку 2021 года. Пахаваны ў Паставах.

Узнагароды

  • медаль 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Гл. таксама

  • Саюз беларускіх патрыётаў

Зноскі

Літаратура

  • ANH, F-3.
  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3
  • Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997. С. 18, 20, 24, 25, 37-40, 42, 57-91, 126, 133, 137, 139—142, 147, 159, 161—164, 182, 186, 193, 223, 224, 241, 283, 284, 320, 329, 330, 334, 340
  • Умпіровіч А., Фурс А. Споведзь няспраўджаных надзеяў // Спадчына. 1997, № 1
  • Фурс А. Усё яшчэ значымся ворагамі народу // Наша слова. 1992, № 16
  • Фурс А. «Антон Фурс: мы заўсёды лічылі сябе беларусамі» (Успаміны ўдзельніка СБП аб гісторыі нацыянальна-вызваленчага руху) // Пагоня. 1995, № 41-44
  • Фурс А. З кнігі ўспамінаў «Гарт»: да крыўднага мала зрабіў для Радзімы (урыўкі з успамінаў) // Народная воля. 1998, 23 студзеня

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Menu Anton Furs

Basics

Introduction

Біяграфія

Узнагароды

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Lists

Also Viewed

Lists
Anton Furs is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Anton Furs
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes