peoplepill id: anton-bialevic
AB
Russia
1 views today
1 views this week
The basics

Quick Facts

Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Dubrowka, Chatlianski Sieĺsaviet, Uzda District, Belarus
Age
63 years
Education
Могильовський державний коледж мистецтв
Mogilev, Mogilev Region, Belarus
(-1935)
Employers
Chyrvonaya Zmyena
Zvyazda
Belarus
Litaratura i mastactva
Сельская газета
Awards
Order of the Badge of Honour
 
The details (from wikipedia)

Biography

Антон Пятровіч Бялевіч (27 мая 1914, в. Дуброўка, Уздзенскі раён, Мінская вобласць — 11 красавіка 1978) — беларускі паэт. Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Магілёўскім палітасветным інстытуце (1933—1935). Працаваў загадчыкам аддзела пухавіцкай раённай газеты «За калгасы», нарысістам у газеце «Чырвоная змена», у 1939—1945 гг. — у газеце «Звязда». Падчас Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнічаў у беларускім перыядычным друку, удзельнічаў у савецкім партызанскім руху на Віцебшчыне. У 1945—1947 гг. — загадчык аддзела паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва», у 1947—1950 гг. — нарысіст газеты «Савецкі селянін». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1943 года.

Творчасць

Друкаваўся з 1937 года. Першы верш апублікаваны ў 1938 (газета «Літаратура і мастацтва»). У 1945 у Маскве выйшаў першы зборнік паэзіі «Человек из дубравы» ў перакладзе на рускую мову, у Мінску — вершаваная казка «Мароз-партызан». Аўтар кніжак паэзіі «На бацькоўскіх сцежках» (1946), «Свята» (1947), «Чалавек-сонца» (1947), «Паэмы» (1948), «Светач» (1950), «Дарогай шчасця» (1952), «Жывая рака» (1955), «Хлеб і нахлебнікі» (1957), «За салаўінымі гаямі» (1959), «Вясёлка над полем» (1961), «Залатыя ключы» (1963), «Высокі поўдзень» (1964), «Рэха навальніц» (1965), «Партрэт бацькаўшчыны» (1967), «Вінтоўка і плуг» (1968), «Любоў мая» (1971), «Гарынь» (1972), «А ў бары, бары» (1974), «З Дуброўкі краіна відна» (1974), «Сонцам заручоныя» (1975), «Сонечны гадзіннік» (1978), «Сосны ў жыце» (1980), «Мой шчодры бор» (1985). Выдаў зборнік вершаваных фельетонаў «Маштабны Міканор» (1963). Напісаў для дзяцей кніжкі паэзіі «Ідзі, мой сын» (1953), «Тарасікава дарожка» (1962), «Дабрадзейны асілак» (1973), «Партызанскі рыбачок», (1976), аповесць «Малюнкі маленства» (1977).

У творчасці А. Бялевіча ўваскрасенне подзвігу народа ў Вялікую Айчынную вайну, жыццё калгаснай вёскі. Яго паэзіі ўласцівыя традыцыйна-фальклорная вобразнасць, народна-песенны лад, выразнасць мастацка-выяўленчых сродкаў, даступнасць лексікі, адкрытасць выказвання.

Аўтар дакументальнай аповесці «Мінай Шмыроў» (1970), кніг нарысаў «Майстры сацыялістычнага земляробства» (1939), «Сонечным шляхам» (1950), «Добрыя людзі» (1957), «Людзі робяць вясну» (1959), «З добрай доляй заручоныя» (1960), «Хатынь: боль і гнеў» (1971), «Споведзь сэрца» (1978), кнігі літаратурных партрэтаў «Чарадзеі» (1970).

Пераклаў на беларускую мову паэму А. Твардоўскага «За даллю — даль» (1962), паасобныя творы А. Пракоф'ева  (руск.), М. Бажана, А. Малышкі  (руск.), І. Няходы  (укр.), М. Лермантава, А. Міцкевіча і інш.

Прэміі і ўзнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі. Імем паэта названа вуліца ў горадзе Узда.

Бібліяграфія

  • Выбраныя творы. Т. 1-2. Мн., 1969.
  • Хатынь: боль и гнев [печатный текст] / Белевич, Антон Петрович, Автор (Author); Жиженко, Владимир Александрович, Переводчик (Translator); Дегтярева, И. А., Редактор (Editor); Сергеев, С. И., Художник (Artist); Трояновская, Н. Е., Технический редактор, типограф (Typographer). - Издание 2-е, переработанное. - Москва : Политиздат, 1974. - 79, [1] с.: вкладные [2] л.; 20 см.- 200 000 экземпляров   15 к.
  • Сонечны гадзіннік. Мн., 1978.
  • Мой шчодры бор. Мн., 1985.

Зноскі

Літаратура

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): даведнік / склад. А. Гардзіцкі. — Мн., 1994.
  • Бялевіч Антон Пятровіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 139. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Anton Bialevic is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Anton Bialevic
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes