peoplepill id: anton-balicki
AB
Russia
1 views today
1 views this week
Anton Balicki
Soviet opinion journalist (1891-1937)

Anton Balicki

The basics

Quick Facts

Intro
Soviet opinion journalist (1891-1937)
A.K.A.
А. Баліцкі Антон Васільевіч Баліцкі Антон Баліцкі
Places
Gender
Male
Place of birth
Grodno County
Place of death
Minsk
Age
46 years
The details (from wikipedia)

Biography

Анто́н Васі́левіч Балі́цкі (4(16) верасня 1891, в. Балічы Гродзенскага павета (цяпер Гродзенскі р-н) — 31 кастрычніка 1937, Мінск), беларускі дзяржаўны дзеяч, публіцыст.

Біяграфія

Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1910). Працаваў настаўнікам. Скончыў Віцебскі настаўніцкі інстытут (1916).

З 1916 у арміі, ваяваў на Румынскім фронце. У 19171920 браў удзел у беларускім грамадска-палітычным жыцці — гуртаваў беларусаў-вайскоўцаў, арганізоўваў беларускія школы ў Адэсе. З 1921 у Мінску, з кастрычніка 1921 намеснік наркама, у 19261929 наркам асветы БССР. Адзін з праваднікоў палітыкі беларусізацыі. Аўтар артыкулаў па пытаннях нацыянальнай і культурнай палітыкі. Правадзейны член Інбелкульта, старшыня секцыі беларускай мовы і літаратуры. У 1929—1930 член ЦВК БССР.

Арыштаваны ДПУ БССР 3 верасня 1930 года ў Мінску па адрасе: пл. Свабоды, д. 15, кв. 7 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 18 сакавіка 1931 года за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі лагер НКУС. Пры паўторным разглядзе справы 30 кастрычніка 1937 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да смяротнага пакарання. Расстраляны ў Мінску.

Па першым прысудзе рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 14 чэрвеня 1988, па другім — 25 сакавіка 1958. Асабовая справа Б. № 20950-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей.

Творы

  • Інстытут беларускай культуры // Асвета. 1924, № 3;
  • Беларусізацыя культурна-асветных устаноў // Полымя. 1925, № 4.

Зноскі

Літаратура

  • Возвращённые имена : Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталинских репрессий / Сост. и авт. предисл. Н. В. Токарев; Под ред. А. С. Махнача. — Минск: Навука i тэхнiка, 1992. — С. 20-21. — ISBN 5-343-01246-9.
  • Васілеўская Н. У. Абвінавачваецца ў нацыянал-дэмакратызме (пра наркома асветы Беларусі А. В. Баліцкага). Мн., 1995
  • Біяграфія Баліцкага // Вестник Народного Комиссариата просвещения ССРБ. 1922, № 4. С. 21—22
  • Цыхун А. Памяць жыве // ЛіМ. 1988, 30 снеж.
  • Возвращенные имена, с. 20—21|ЭГБ, т. 1.
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т.— Т. 1.— Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т.— Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Anton Balicki is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Anton Balicki
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes