Antanas Gudaitis
Quick Facts
Biography
Антанас Гуда́йціс (літ.: Antanas Gudaitis; 29 ліпеня 1904, г. Шаўляй, цяпер Літва — 20 красавіка 1989, Вільнюс, ЛітССР) — літоўскі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Літвы (1961). Народны мастак Літвы (1964). Народны мастак СССР (1985). У 1965 годзе ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Літвы.
У 1926—1929 гг. вучыўся ў Каўнаскім універсітэце і ў Каўнаскай мастацкай школе, у 1929—1933 гг. — у Нацыянальнай школе прыкладнога мастацтва ў Парыжы.
Аўтар экспрэсіўных тэматычных кампазіцый, прасякнутых дынамікай жыцця: «Праца» (1929), «Рута адпачывае» (1962), «Па дарогах вайны» (1965—1967), «Нявесты» (1981). Піша таксама пейзажы (трыпціх «Літоўскі пейзаж», 1937; «Вечар», 1963), партрэты, тэатральныя дэкарацыі і інш. У творах Гудайціса паглыблены драматызм вобраза, псіхалагізм, узмоцненая роля фактуры жывапісу, колеру, сімволікі.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France Antanas Gudaitis // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.<a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q19938912"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q54837"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q193563"></a>
Літаратура
- Гудайціс Антанас // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Нарматыўны кантроль | BNE: XX903397 · BNF: 15077437f · CONOR: 29989731 · ISNI: 0000 0001 1578 7756 · LCCN: nr89008776 · VIAF: 96089549 · ULAN: 500060540 |
---|---|
Нарматыўны кантроль | BNE: XX903397 · BNF: 15077437f · CONOR: 29989731 · ISNI: 0000 0001 1578 7756 · LCCN: nr89008776 · VIAF: 96089549 · ULAN: 500060540 |