Antanas Adomas Skorulskis
Quick Facts
Biography
Антоні Адам Скару́льскі (польск.: Antoni Adam Skorulski; 22 лістапада 1715, Жамойць — 28 студзеня 1777) — філосаф, асветнік.
Біяграфія
З 1730 года член ордэна езуітаў, у 1742 годзе пасвячоны ў ксяндза. Выкладаў філасофію, гісторыю і геаграфію ў езуіцкіх навучальных установах на тэрыторыі ВКЛ. Рэктар калегіумаў у Навагрудку (1760—1764) і Коўне (1764—1766), у 1766—1772 гадах правінцыял літоўскі (кіраўнік Літоўскай правінцыі ордэна). Рэктар Віленскай акадэміі (1772—1774; з 1803 года Віленскі ўніверсітэт). Пасля скасавання ордэна езуітаў (1773) заставаўся белым ксяндзом, з 1775 года канонік віленскі.
Навуковая дзейнасць
Аўтар адзінага вядомага твора — «Каментарыі па філасофіі...» (Вільня, 1755), у якім выклаў асноўныя філасофскія сістэмы Новага часу і адкрыцці ў прыродазнаўстве, прывёў каштоўныя звесткі па астраноміі, механіцы і іншых галінах ведаў. Доўгі час гэта праца з'яўлялася падручнікам па філасофіі.