peoplepill id: anka-upala
AU
Belarus
1 views today
1 views this week
The basics

Quick Facts

A.K.A.
Alena Kazlova
Places
Work field
Gender
Female
Place of birth
Mogilyov, Belarus
Age
43 years
The details (from wikipedia)

Biography

Анка Упала (сапр.: Алена Уладзіміраўна Казлова; нар. 14 сакавіка 1981, Магілёў) — беларуская пісьменніца, перакладчыца (з англійскай, фінскай і шведскай моў), публіцыстка.

Біяграфія

Скончыла факультэт замежных моў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Жыве ў Мінску. У 2013—2018 гадах каардынатарка Школы маладога пісьменніка пры ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

Творчасць

Аўтарка кнігі кароткай прозы і вершаў «Дрэва энталіпт» (2012, выдавецтва «Логвінаў»), першай у серыі дэбютных кніг Саюза беларускіх пісьменнікаў «Пункт адліку», і аўтабіяграфічнага рамана «На заснежаны востраў» (2017, 2018, выдавецтва «Янушкевіч») пра час пражыты ў Швецыі.

Як публіцыстка, піша ў асноўным на тэмы гендэра, мовы і жаночых правоў, выступала з серыяй тэкстаў на Радыё Свабода, асобнымі артыкуламі ў часопісе Прайдзісвет і на сайце budzma.by.

Апавяданні, вершы і пераклады публікаваліся ў анталогіі «Святая праўда і іншыя казкі» (2009), магілёўскім перыядычным друку, літаратурных часопісах «Тэксты», «Дзеяслоў», «Тэрмапілы», «Arche», газеце «Літаратурная Беларусь», шведскай анталогіі перакладаў сучаснай беларускай літаратуры «Беларусь — літаратурнае падарожжа» (Стакгольм, 2011). Са старабеларускай пераклала на трасянку «Прамову Мялешкі».

Пасля публікацыі папяровага выдання рамана «На заснежаны востраў» на кнігу выйшла рэцэнзіяІнгі-Ліны Ліндквіст у найбуйнейшай газеце Скандынавіі «Афтонбладэт».

У рэцэнзіі гаворыцца:

«Усё робіцца свежым, быццам паніклыя цюльпаны ў ледзяной вадзе. Прыгарады, электрычкі, пешаходныя вуліцы апісаныя з інтэнсіўнасцю і меланхоліяй беларускай мовы, якой рэдка выпадае магчымасць выявіць усю сваю магутнасць». «Анка Упала закранае тэмы, якія прыцягваюць маладых чытачоў: міграцыя, выклікі глабальнага свету, фемінізм і пошук ідэнтычнасці ў іншай краіне».

Узнагароды

Пераможца літаратурнага конкурсу імя Данііла Хармса (Санкт-Пецярбург, 2007), фіналістка конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана (Мінск, 2009), дыпламантка (шорт-ліст) прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Проза» (2011) за часопісную публікацыю і (2018) у намінацыі «Пераклад» за пераклад з фінскай мовы кнігі для дзяцей Цімы Парвелы «Эла і сябры» (2017, выдавецтва «Мастацкая літаратура»).

Раман «На заснежаны востраў» увайшоў у шорт-ліст прэміі Гедройца (2018). У пісьменніцкім галасаванні «Кніга году» (2018) кніга заняла трэцяе месца.

Стыпендыятка фонда культуры Artica Svalbard (в. Шпіцберген), 2019, намінаваная як пісьменніца нарвежскім ПЭН-цэнтрам. Правяла на востраве Шпіцберген два месяцы падчас палярнай ночы.

Зноскі

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Anka Upala is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Anka Upala
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes