Anisya Balotsina
Quick Facts
Biography
Анісся Давыдаўна Балоціна (1865, Мсціслаў, Магілёўская губерня, Расійская імперыя — 1939, Лондан, Вялікабрытанія) — рэвалюцыянерка-народніца 1880-х гадоў.
Біяграфія
Падчас вучобы ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства ўваходзіла ў гурток нарадавольцаў(руск.) бел., удзельнічала ў выданні і распаўсюдзе нелегальнай літаратуры.
12 красавіка 1886 года арыштавана, высланая ў Сібір. Прыняла ўдзел ва ўзброеным выступе ссыльных у Якуцку 3 красавіка 1889. Узброенае супраціўленне скончылася тым, што шасцёра ссыльных было забіта, сем паранена, у тым ліку і Балоціна. Ваенна-судовай камісіяй прыгаворана да пазбаўлення ўсіх правоў і пажыццёвай катаргі. Пакаранне адбывала ў Вілюйскай катаржнай турме, у якой утрымліваліся асабліва небяспечныя палітычныя злачынцы, пасля — у турме на Кары. У верасні 1893 атрымала дазвол на вольнае пасяленне. З 1897 пад наглядам паліцыі ў Шклове.
У 1898 годзе эмігравала. Жыла ў Антверпене (Каралеўства Бельгія), затым пераехала ў Лондан (Вялікабрытанія).
Зноскі
- ↑ Болотина Анисья Давыдовна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 70. — 737 с.
- ↑ БАЛОЦІНА Анісся Давыдаўна
- ↑ Уладзімір Караткевіч. Дыяментавы горад