peoplepill id: andrey-jakovlevitsj-vorontsjoek
AJV
Russia
1 views today
1 views this week
Andrey Jakovlevitsj Vorontsjoek
Russian military officer

Andrey Jakovlevitsj Vorontsjoek

The basics

Quick Facts

Intro
Russian military officer
Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Rechytsa District, Belarus
Place of death
Kyiv, Ukraine
Age
91 years
Education
M.V. Frunze Military Academy
Awards
Order of Lenin
 
Order of the Red Star
 
Hero of the Soviet Union
 
Order of the Patriotic War 1st class
 
The details (from wikipedia)

Biography

Андрэй Якаўлевіч Варанчу́к (1915—2007) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік баёў на Халхін-Голе і Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія

Андрэй Якаўлевіч Варанчук нарадзіўся 15 чэрвеня 1915 года ў вёсцы Горваль (цяпер — у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі) у сям’і селяніна. Скончыў сем класаў няпоўнай сярэдняй школы, затым у 1932 годзе — Рэчыцкі педагагічны тэхнікум. У 1938 годзе Варанчук быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях на Халхін-Голе. У 1939 годзе скончыў артылерыйскую школу ў Куйбышаве.

У 1942 годзе ён скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. З 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у званні лейтэнанта камандаваў батарэяй 236-га стралковага палка 106-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро.

15-17 кастрычніка 1943 года батарэя Варанчука спрыяла пераправе палка праз Дняпро у раёне Лоева Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Агнём яе гармат было знішчана 5 агнявых пунктаў праціўніка. На захопленым на заходнім беразе ракі плацдарме батарэя адбіла чатыры моцныя контратакі. У баі Варанчук атрымаў раненне і кантузію, але поля бою не пакінуў. Ён асабіста падбіў гранатай танк. Пасля бою ён быў знойдзены санітарамі і адпраўлены ў шпіталь.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за «мужнасць і гераічнасць, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і ўтрыманні плацдарму на яго правым беразе» лейтэнант Андрэй Варанчук быў ганараваны высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 1615.

Пасля лячэння Варанчук атрымаў адпачынак, пасля чаго вярнуўся ў строй. У баях на Вісле ён быў цяжка паранены і больш у баявых дзеяннях удзелу не прымаў. Удзельнічаў у Парадзе Перамогі. У 1947 годзе Варанчук скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ, пасля чаго служыў афіцэрам-выхавальнікам у Кіеўскім сувораўскім ваенным вучылішчы. У 1960 годзе ў званні палкоўніка ён быў звольнены ў запас.

У 1965 годзе Варанчук скончыў Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт. Да 1985 года на выкладчыцкай рабоце. Працаваў дырэктарам школы. Пражываў у Кіеве. Памёр 21 студзеня 2007 года, пахаваны на Зверынецкіх могілках Кіева.

Узнагароды

Быў ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, дзвюма ордэнамі Чырвонай Зоркі, а таксама шэрагам медалёў.

Зноскі

  1. Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз.(руск.) 
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997.
  3. Андрэй Якаўлевіч Варанчук на сайце «Героі краіны»

Літаратура

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Andrey Jakovlevitsj Vorontsjoek is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Andrey Jakovlevitsj Vorontsjoek
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes