peoplepill id: anatoly-voinov
AV
Belarus
1 views today
1 views this week
Anatoly Voinov
Soviet architect

Anatoly Voinov

The basics

Quick Facts

Intro
Soviet architect
Places
Gender
Male
Place of birth
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Age
60 years
Family
Education
Belarusian National Technical University
Savyetski District, Minsk, Belarus
Employers
Byeldzyarzhprayekt
Belarus
Belarusian National Technical University
Savyetski District, Minsk, Belarus
Awards
Byelorussian SSR State Prize
(1980)
The details (from wikipedia)

Biography

Анатоль Аляксандравіч Воінаў (11 снежня 1934, г. Менск — 19 сакавіка 1995) — беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры, педагог. Кандыдат архітэктуры (1967), дацэнт (1968).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і архітэктара Аляксандра Воінава. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут ў 1958 годзе. З 1958 года працаваў у інстытуце Белдзяржпраект. З 1963 года — старэйшы выкладчык, дацэнт кафедраў архітэктуры і горадабудаўніцтва, з 1983 года — загадчык кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў, з 1985 года — дэкан архітэктурнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года. Член КПСС з 1980 года. Пражываў у г. Мінску.

Творчасць

Рэстаран «Заслаўе» на Заслаўскім вадасховішчы

Асноўныя працы: Інстытут матэматыкі АН БССР (1964), лабараторны корпус Інстытута фізікі АН БССР (1963), 1-я чарга Вылічальнага цэнтра ЦСУ БССР на Партызанскім праспекце (1965) у Мінску, 120-кватэрныя жылыя дамы ў Светлагорску (1966). Удзельнічаў у распрацоўцы серыі № 1-434 тыпавых праектаў жылых дымоў, праектаванні зон адпачынку ў раёнах возера Нарач і Заслаўскага вадасховішча.

Навуковыя працы ў галіне гісторыі савецкай архітэктуры: навучальны дапаможнік «Гісторыя архітэктуры Беларусі. Савецкі перыяд» (Мінск, 1975), манаграфіі — «Жыллёвае будаўніцтва ў БССР» (Мінск, 1980, 1985), «Архітэктура Савецкай Беларусі» (Мінск, 1973, 1986 у аўтарскім калектыве).

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія БССР 1980 года за двухтомнае выданне па гісторыі архітэктуры Беларусі (з У. А. Чантурыя).

Бібліяграфія

  • Архитектура Советской Белоруссии. — М., 1973 (в соавт.)
  • Дом правительства Белорусской ССР. — Мн., 1975 (совм. с С. Ф. Самбуком)
  • И. Г. Лангбард. — Мн., 1976
  • Жилищное строительство в Белорусской ССР. — Мн., 1980

Зноскі

Літаратура

  • Воинов Анатолий Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  • Воінаў Анатоль Аляксандравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Воинов Анатолий Александрович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — 737 с. — 50 000 экз.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Anatoly Voinov is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Anatoly Voinov
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes