peoplepill id: anatol-anikeychyk
AA
Russia
1 views today
1 views this week
Anatol Anikeychyk
Soviet sculptor

Anatol Anikeychyk

The basics

Quick Facts

Intro
Soviet sculptor
A.K.A.
Anatolii Aleksandrovich Anikeichik
Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Barysaŭ, Principality of Minsk
Place of death
Minsk, Belarus
Age
56 years
Education
Belarusian State Academy of Arts
(-1959)
The details (from wikipedia)

Biography

Анатоль Аляксандравіч Аніке́йчык (11 ліпеня 1932, Барысаў Мінскай вобл. — 3 лютага 1989, Мінск) — беларускі скульптар.

Біяграфія

Вучыўся на кафедры скульптуры Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута ў 1953—1959 у А. А. Бембеля, А. К. Глебава. Выкладаў на кафедры скульптуры ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1959—1989). Сярод вучняў А. Анікейчыка, вядомыя беларускія скульптары некалькіх пакаленняў: Леанід Давідзенка, Генадзь Буралкін, Галіна Гаравая, Уладзімір Слабодчыкаў, Аляксандр Фінскі, Аляксандр Мятліцкі, Сяргей Бандарэнка, Святлана Гарбунова, Уладзімір Жбанаў, Аляксандр Каструкоў, Уладзімір Панцялееў, Сяргей Гумілеўскі, Валер'ян Янушкевіч і інш. Дацэнт (1977). Прафесар (1981). Сябра Саюза мастакоў БССР (з 1962).

Творчасць

Удзельнік выставак з 1958 г. Шырока вядомы пераважна як скульптар-манументаліст, прымаў удзел у стварэнні вядомых манументальных ансамбляў: помніка Янку Купалу ў Мінску, мемарыяльных комплексаў «Прарыў» на Ушаччыне і «Праклён фашызму» ў Докшыцкім раёне, помніка Мікалаю Гастэла і яго экіпажу ў Радашковічах, помніка А. М. Матросаву у Вялікіх Луках (1978, у сааўт.), помніка-бюста Янку Купалу ў Араў-парку ў ЗША і інш. Працаваў таксама са станковай скульптурай, значную ролю ў творчасці А. Анікейчыка адыгрываў жанр партрэта, дыяпазон якога вельмі шырокі: ад лірычных, камерных скульптур сучаснікаў і суайчыннікаў (партрэты Б. Вішкарова, Г. Паплаўскага, дачкі Вольгі) да выяў вядомых культурных і дзяржаўных дзеячаў (Фідэль Кастра, Чэ Гевара, П. Машэраў, Г. Ахматава, П. Чайкоўскі, А. Пушкін). Часам, імкненне скульптара паказаць чалавека як дзейсную асобу, праяўлялася ў набыцці партрэтамі гістарычных постацяў жанравага характару («Свет Міхайлаўскага», «За гонар музы»). Рамантычнасць светапогляду аўтара адлюстроўвалася у сімвалісцкай статуарнай пластыцы: «Папараць-кветка», «Вясна», «Бессмяротнасць», «Перамога, якая нясе мір». Творы А. Анікейчыка вылучаюцца ўсхваляванай патэтыкай, ўзнёсласцю вобразаў, выяўленнем духоўнай сілы і прыгажосці чалавека.

А. Анікейчык — адна з выдатных постацей беларускай скульптуры паваеннага часу, поруч з майстрамі айчыннай пластыкі — Аляксеем Глебавым, Андрэем Бембелем, Заірам Азгурам, Сяргеем Селіханавым.

Званні і ўзнагароды

Народны мастак БССР (1972). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1967), Дзяржаўнай прэміі БССР (1974).

Зноскі

  1. Аникейчик Анатолий Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..

Літаратура

  • Петэрсон А. Э. Анікейчык Анатоль Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 368. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / АН БССР; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 496 с. — 8 000 экз.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Anatol Anikeychyk is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Anatol Anikeychyk
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes