Ananiy Ivanovitsj Djakov
Quick Facts
Biography
Ананій Іванавіч Дзякаў (1 кастрычніка 1896, в. Багданаўка Мсціслаўскага павета, цяпер Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць — 29 кастрычніка 1937, Мінск, турма НКВД) — дзяржаўны дзеяч, педагог, рэктар БДУ.
Біяграфія
Паходзіў з сялянскай сям'і. Скончыў пачатковую школу.
Удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне. За мужнасць у баях атрымаў афіцэрскае званне. У 1918 годзе ўступіў у ВКП(б), узначаліў Вяземскі зямельны аддзел. У 1919—1923 служыў у Чырвонай арміі (камандзір роты). З 1923 — намеснік старшыні Мсціслаўскага павятовага выканкама. У 1924 годзе прызначаны намеснікам старшыні (потым старшынёй) Магілёўскага акруговага выканкама.
У ліпені 1928 года накіраваны на вучобу ў Прамысловую акадэмію ў Маскву, але вучыцца не давялося — быў прызначаны намеснікам старшыні (пазней старшынёй) Віцебскага выканкама. У 1930—1934 вучыўся ў Маскве ў Інстытуце чырвонай прафесуры.
З лютага 1934 — намеснік рэктара, рэктар БДУ. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. З восені 1935 года загадчык аддзелу ЦВК БССР. У ліпені 1936 прызначаны наркамам асветы БССР.
Арыштаваны 11 мая 1937 года ў Мінску па адрасе: вул. Горкага, д. 21/52, кв. 24. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28 кастрычніка 1937 як «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі, які праводзіў шкодніцкую работу ў галіне народнай асветы» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 29 кастрычніка 1937 года. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3 красавіка 1957. Асабістая справа Д. № 10175-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Гл. таксама
- Спіс рэктараў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Спіс дзеячаў Беларусі, расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 года
Зноскі
Спасылкі
Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта | |
---|---|
Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта | |
Уладзімір Пічэта (1921—1929) ·Язэп Каранеўскі (1929—1931) ·Іван Ермакоў (1931—1933) ·Ананій Дзякаў (1934—1935) ·Аляксей Кучынскі (1936 — 1937) ·Нічыпар Бладыка (1937—1937) ·Ануфрый Андрушчанка (в. а. 1937 — 1938) ·Уладзімір Бабраўніцкі (1938—1938) ·Парфён Савіцкі (1938—1946) ·Уладзімір Тамашэвіч (1946—1949) ·Іван Чымбург (1949—1952) ·Канстанцін Лукашоў (1952—1957) ·Антон Сеўчанка (1957—1972) ·Усевалад Сікорскі (1972—1978) ·Уладзімір Белы (1978—1983) ·Леанід Кісялеўскі (1983—1989) ·Фёдар Капуцкі (1990—1995) ·Аляксандр Казулін (1996—2003) ·Васіль Стражаў (2003—2008) ·Сяргей Абламейка (2008—2017) · Андрэй Кароль (з 2017) | |
Уладзімір Пічэта (1921—1929) ·Язэп Каранеўскі (1929—1931) ·Іван Ермакоў (1931—1933) ·Ананій Дзякаў (1934—1935) ·Аляксей Кучынскі (1936 — 1937) ·Нічыпар Бладыка (1937—1937) ·Ануфрый Андрушчанка (в. а. 1937 — 1938) ·Уладзімір Бабраўніцкі (1938—1938) ·Парфён Савіцкі (1938—1946) ·Уладзімір Тамашэвіч (1946—1949) ·Іван Чымбург (1949—1952) ·Канстанцін Лукашоў (1952—1957) ·Антон Сеўчанка (1957—1972) ·Усевалад Сікорскі (1972—1978) ·Уладзімір Белы (1978—1983) ·Леанід Кісялеўскі (1983—1989) ·Фёдар Капуцкі (1990—1995) ·Аляксандр Казулін (1996—2003) ·Васіль Стражаў (2003—2008) ·Сяргей Абламейка (2008—2017) · Андрэй Кароль (з 2017) |