Alyaksandr Valkovich
Quick Facts
Biography
Аляксандр Іванавіч ВАЛЬКОВІЧ (21 красавіка (3 мая) 1892, Мінск (?) — 4 лістапада 1937, Мінск, НКУС) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
Біяграфія
У 1914—1915 працаваў у Віленскім аддзяленні Дзяржаўнага зямельнага банка. У пачатку 1-й сусветнай вайны ў эвакуацыі ў Тамбове. З верасня 1915 у арміі, у 1916 скончыў школу прапаршчыкаў (Горы). Член БПС-Р. З 1918 у Мінску. Прадстаўнік БНР пры ўрадзе Грузіі, міністр фінансаў БНР. У час польскай акупацыі Беларусі 1919—1920 арыштоўваўся, уцёк за мяжу. У снежні 1925 вярнуўся ў Мінск. Працаваў інспектарам у Наркамаце фінансаў. У выніку чысткі апарату Наркамфіна ў сакавіку 1930 пазбаўлены работы. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Паводле пастановы АДПУ СССР ад 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у Белябей (Башкірыя). 25.5.1937 арыштаваны НКУС Башкірскай АССР па абвінавачанні ў прыналежнасці да «Польскай вайсковай арганізацыі». 28.10.1937 «двойкай» (наркам унутраных спраў і пракурор СССР) прыгавораны да расстрэлу. Па першым прыгаворы рэабілітаваны 10.6.1988.
Зноскі
Літаратура
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
- Міхнюк У. Вальковіч // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.