peoplepill id: alyaksandr-mantsevich
AM
Belarus
1 views today
2 views this week
Alyaksandr Mantsevich
Belarusian journalist, editor of the Rehijanalnaja Hazieta

Alyaksandr Mantsevich

The basics

Quick Facts

Intro
Belarusian journalist, editor of the Rehijanalnaja Hazieta
Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Vileyka, Vileyka District, Minsk Region, Belarus
Age
66 years
Education
Belarusian State University of Informatics and Radioelectronics
Savyetski District, Minsk, Belarus
Faculty of Journalism of the Belarusian State University
Belarus
Employers
Rehijanalnaja Hazieta
Belarus
The details (from wikipedia)

Biography

Алесь Манцэвіч, поўнае імя Аляксандр Барысавіч Манцэвіч (нар. 5 жніўня 1958, Вілейка, Мінская вобласць) — беларускі журналіст, выдавец. Заснавальнік у 1995 годзе беларускамоўнага масавага тыднёвіка «Рэгіянальная газета». Жыве ў Вілейцы.

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў майстрам, інжынерам на Вілейскім заводзе «Зеніт», журналістам у маладзечанскай раённай газеце.

З 1995 года — заснавальнік і галоўны рэдактар тыднёвіка «Рэгіянальная газета».

15 сакавіка 2023 года Манцэвіча затрымалі пасля ператрусу ў яго доме. Да суда ён быў змешчаны ў следчую турму № 8 у Жодзіна. 27 верасня 2023 года у судзе Маладзечанскага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Аляксандра Манцэвіча (суддзя Аляксандр Іршын, дзяржабвінавачанне падтрымліваў памочнік пракурора — Аляксандр Марцінчык). 3 лістапада 2023 года нібыта за «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь» суд Маладзечанскага раёна пастанавіў прысуд да пазбаўлення волі тэрмінам на чатыры гады ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама да штрафу ў памеры 400 базавых велічынь, што склала 14800 беларускіх рублёў (~4500 долараў ЗША). Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў Манцэвіча палітычным зняволеным. 27 лістапада 2023 года Аляксандра Манцэвіча перавялі ў следчы ізалятар № 6 (Баранавічы).

10 снежня 2023 года палітзняволены Аляксандр Манцэвіч стаў лаўрэатам Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі ў намінацыі «Журналіст(ка) года-2023».

23 студзеня 2024 года Мінскі абласны суд разглядзеў апеляцыйную скаргу Аляксандра Манцэвіча. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Уладзіміра Арэшкі пакінула прысуд без зменаў, а скаргу — без задавальнення. Паводле следства, Аляксандр Манцэвіч, з'яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года нібыта «распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнет-рэсурсах заведама ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады».

Зноскі

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Alyaksandr Mantsevich is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Alyaksandr Mantsevich
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes