Aljaksandr Ahejeu
Quick Facts
Biography
Аляксандр Рыгоравіч Агееў (нар. 12 верасня 1960, г. Шклоў, Магілёўская вобласць)— гісторык, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя Куляшова, працуе на кафедры педагогікі і псіхалогіі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі. У 2003 і 2007 годзе абіраўся дэпутатам Магілёўскага гарадскога савета дэпутатаў па Саломенскай выбарчай акрузе № 7. Жыве і працуе ў Магілёве.
Біяграфія
Нарадзіўся ў г. Шклоў у 1960 годзе. У 1981 г. скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. Па размеркаванні працаваў настаўнікам гісторыі ў Новабрашчынскай сярэдняй школе Шклоўскага раёна, служыў у Савецкай арміі, працаваў выкладчыкам грамадскіх дысцыплін у СПТУ № 14 г. Магілёва. Пасля вучобы ў 1988—1991 ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН Беларусі ў снежні 1991 г. распачаў вучэбна — педагагічную дзейнасць у Магілёўскім педагагічным інстытуце. У 1992 г. абараніў Кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці айчынная гісторыя(навуковы кіраўнік — акадэмік НАН Беларусі М. П. Касцюк). Дацэнт (1997 г.). З 2003 г. працуе дацэнтам кафедры Археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя А. А. Куляшова.
Грамадская дзейнасць
У 1990-х гг. Агееў А. Р. актыўна ўдзельнічаў у працы Магілёўскай гарадской арганізацыі БНФ, краязнаўчых і геаграфічным таварыствах. У 1993—2001 гг. з’яўляўся рэдактарам гісторыка-краязнаўчага альманаха «Магілёўская даўніна». У 2005 годзе быў абраны намеснікам старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны. З’яўляецца членам тапанімічнай камісіі пры Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэце. Член грамадскага савета па развіццю аграэкатурызма Магілёўскай вобласці пры Магілёўскім абластным каміцеце па спорту і турызму.
У красавіку 2007 года разам з Таварыствам беларускай мовы ініцыяваў талаку па прыборцы і ўпарадкаванні помніка прыроды рэспубліканскага значэння «Палыкавіцкая крыніца» ў Магілёве. На талаку сабраліся грамадскія актывісты, студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова і жыхары мікрараёна Саломенка.
Навуковая дзейнасць
Сферай навуковых інтарэсаў з’яўляецца палітычная гісторыя Беларусі ХХ ст., рэгіянальная гісторыя Магілёўшчыны, гісторыя штодзённага жыцця насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны, гісторыя Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітета імя А. А. Куляшова. Усяго індывідуальна і ў сааўтарстве надрукавана каля 140 навуковых і навукова-папулярных публікацый, у тым ліку 14 манаграфій і кніг, 1 дапаможнік, 2 зборнікі дакументаў.
У 2008 годзе ў суаўтарстве з Алегам Трусавым выдаў кнігу «Магілёўская ратуша. Гістарычны лёс і адраджэнне». У 144-старонкавым даследаванні прадстаўлена шматвяковая гісторыя Магілёўскай ратушы ў кантэксце беларускай і еўрапейскай гісторыі, апісваецца яе будаўніцтва ў XVII стагоддзі, функцыянаванне ў XVIII—XX стагоддзях і адраджэнне ў XXI стагоддзі. Кніга выдадзена аддзелам культуры Магілёўскага гарвыканкама сумесна з Музеем гісторыі горада Магілёва.
Творы
- Агееў А.Р і інш. Магілёўская даўніна ў пытаннях і адказах / А. Р. Агееў, І. А. Марзалюк, І. А. Пушкін — 2-е выд., перепрац. і дап. — Магілёў,1999;
- Агееў А. Р., Пушкін І. А. Магілёў на скрыжаванні. — 2-е выд., перапрац. і дап. — Магілёў, 2000;
- Агеев А. Г., Климуть Я. И., Пушкин И. А. Перекрестки могилевской истории. — Мн.: ООО «Туринфо», 2004;
- Агеев А. Г., Пушкин И. А. История профсоюзного движения Могилевщины. — Могилев: УПКП «Могилевская областная ўкрупненная типография им. Спиридона Соболя», 2005;
- Агееў, А. Р., Трусаў, А. А. Магілёўская ратуша. Гістарычны лёс і адраджэнне / Аляксандр Агееў, Алег Трусаў. 2-е выд. папр. і дап. — Магілёў: Магіл. абл. узбуйн. друк., 2010.
- Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова: мінулае і сучаснасць / А. Р. Агееў, В. А. Бандарэнка, С. А. Парашкоў, П. Г. Рабзонаў і інш.; пад. рэд. В. І. Вішнеўскага — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2003;
- Гісторыя Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1913—1940 гг.): дакументы і матэрыялы / аўт.-склад.: А. Р. Агееў, К. М. Бандарэнка, В. П. Клімковіч; пад агульн. рэд. К. М. Бандарэнкі. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2008;
- Гістарычны факультэт. Да 75-годдзя ўтварэння. — Магілёў: УА «МДУ імя Куляшова», 2010.
- Науменко, В. В. Очерки истории образования Могилевщины / В. В. Науменко, В. С. Богданов, А. Р. Агеев, под общ. ред. Л. С. Смотрицкого. — Могилев : МГОИРО, 2012. — 504 с. : ил.
- Гісторыя Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1944—1978): дакументы і матэрыялы / аўт.-склад.: А. Р. Агееў, К. М. Бандарэнка, В. П. Клімковіч; пад агульн. рэд. К. М. Бандарэнкі. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2013. — 316 с.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Том 6 Кніга ІI — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — С. 314. — ISBN 978-985-11-0276-7<a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q14272087"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q14271902"></a>
- ↑ http://www.svaboda.org/content/article/2042983.html
- ↑ Кафедра педагогики и психологии — Могилевский государственный областной институт развития образования
- ↑ Агеев, А. Г. Общественно-политическая деятельность рабочего класса Беларуси в 1956—1965 гг. : Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. ист. наук: (07.00.02) / АН Беларуси, Ин-т истории. — Мн., 1992. — 22 с.