peoplepill id: alojzy-sulistrowski
AS
Poland
1 views today
2 views this week
Alojzy Sulistrowski

Alojzy Sulistrowski

The basics

Quick Facts

Places
Gender
Male
Birth
Death
Place of death
Florence, Kingdom of Italy
Age
56 years
The details (from wikipedia)

Biography

Алойзы Сулістроўскі (каля 1739 — восень 1795) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Падстолі вялікі літоўскі ў 1786—1787 гадах, пісар вялікі літоўскі ў 1787—1791 гадах.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Сулістроўскіх герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Караля (?—1749), войскага ашмянскага і старасты бутвілаўскага, і Разаліі з Пацаў (? — пасля 1785), дачкі Крыштафа Канстанціна Пац і Разаліі з Агінскіх. Шлюб адбыўся 27 ліпеня 1738 года ў Гануце.

Удзельнічаў у 1764 годзе ў выбарах караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Служыў у войску, паручнік пяцігорскі (1766—1778), ротмістр пяцігорскі (1779—1787). Далучыўся да Барскай канфедэрацыі, удзельнічаў у Сталавіцкай бітве 1771 года. Належаў да прыхільнікаў Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку». Пасол на соймы 1776, 1778, 1780, 1786, Вялікі сойм 1788—1792. Належаў да «Таварыства прыхільнікаў урадавай канстытуцыі». Удзельнічаў у паўстанні 1794 года, увайшоў у склад Найвышэйшай літоўскай рады, Нацвышэйшай нацыянальнай рады (узначаліў Аддзел парадку). Пасля задушэння паўстання ў эміграцыі, жыў у Венецыі і Фларэнцыі (дзе і памёр), яго маёнткі былі секвестраваны расійскімі ўладамі.

Меў маёнткі ў Ашмянскім павеце (Шэметаўшчына, Нарыца, Гулідаў, Вярэцья, Цешылаў, Юхнаў, Алешын, Дашкі, Азюнічы, Чурлёна, Спягла і інш.), Мазырскім павеце (Скрыгалаўская Слабада, Міхалаўская Слабада, Жахавічы), Полацкім ваяводстве (Глыбокае, Ластавіца). Стараста блудзенскі ў 1779—1793.

Узнагароды

Кавалер ордэнаў Св. Станіслава (1788) і Белага Арла (1790).

Сям’я

У 1773 годзе ажаніўся з Антанінай з Аскеркаў (?—каля 1830), дачкой Казіміра Мацея Аскеркі, маршалка і кашталяна (1793) мазырскага, і Караліны са Стэцкіх. Ад яе меў сына Казіміра.

Літаратура

  • Jankowski Czesław. Powiat oszmiański. Materjały do dziejów ziemi i ludzi. Część druga. Petersburg; Kraków, 1897. VI, 286 s., il., mapa.
  • Mościcki Henryk. Generał Jasiński i powstanie kościuszkowskie.Warszawa: Gebethner i Wolff,1917. 435 s., il. (партрэт).
  • Aftanazy Roman. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wydanie drugie przejrzane i uzupełnione. Tom 4. Województwo wileńskie. Wrocław; Warszawa; Kraków: Ossolineum, 1993. 551 s., il., mapy.
  • Восстание и война 1794 г. в Литовской провинции (по документам российских архивов) / Составление, редакция и предисловие Е. К. Анищенко. М.: ЧеРо, 2000. 175 с.
  • Восстание и война 1794 г. в Литовской провинции. (По документам архивов Москвы и Минска) / Составление, редакция и предисловие Е. К. Анищенко. Мн.: Молодежное научное общество, 2001. 209 с.
  • Анішчанка Я. К. Інкарпарацыя. Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай. Мн.: Хурсік, 2003. 469 с.
  • Machynia Mariusz. Sulistrowski Alojzy // PSB. T. XLV/4. Warszawa; Kraków, 2008. S. 476—480.

Спасылкі

Дзякі, пісары, сакратары вялікіх князёў, пісары і вялікія пісары літоўскія
Пісары Вітаўта
Пісары Свідрыгайлы
Пісары Жыгімонта Кейстутавіча
Пісары Казіміра Ягелончыка
Пісары Аляксандра Ягелончыка
Пісары Жыгімонта Старога
Пісары «рускія»
Пісары «лацінскія» свецкія
Пісары «лацінскія» духоўныя
Пісары Жыгімонта Аўгуста (да 1566)
Пісары літоўскія і пісары польныя пасля рэформы 1566 г.
Пісары літоўскія і пісары польныя пасля рэформы 1566 г.
Пісары Вітаўта
Пісары Свідрыгайлы
Пісары Жыгімонта Кейстутавіча
Пісары Казіміра Ягелончыка
Пісары Аляксандра Ягелончыка
Пісары Жыгімонта Старога
Пісары «рускія»
Пісары «лацінскія» свецкія
Пісары «лацінскія» духоўныя
Пісары Жыгімонта Аўгуста (да 1566)
Пісары літоўскія і пісары польныя пасля рэформы 1566 г.
Пісары літоўскія і пісары польныя пасля рэформы 1566 г.
Пісары «лацінскія» свецкія
Пісары «лацінскія» духоўныя
Пісары літоўскія і пісары польныя пасля рэформы 1566 г.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Alojzy Sulistrowski is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Alojzy Sulistrowski
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes