peoplepill id: aliena-masla
AM
Belarus
2 views today
3 views this week
Aliena Masla
Belarusian XXI century writer of fairy tales

Aliena Masla

The basics

Quick Facts

Intro
Belarusian XXI century writer of fairy tales
Places
Work field
Gender
Female
Place of birth
Milašova, Paviacki Sieĺsaviet, Miory District, Belarus
Age
57 years
Education
Faculty of Journalism of the Belarusian State University
Belarus
Employers
Mastatskaya Litaratura
Belarus
Belarus
Awards
Zalaty Kupidon
 
The details (from wikipedia)

Biography

Алена Масла (14 красавіка 1967, в. Мілашова, Мёрскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь) — беларуская пісьменніца-казачніца, журналіст.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў-філолагаў. Друкавацца пачала з 10 гадоў, дэбютавала ў часопісе «Бярозка», у якім выходзілі і шматлікія яе наступныя публікацыі. Таксама публікавалася ў газ. «Чырвоная змена». Школу закончыла з залатым медалём.

Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала пераважна ў СМІ для дзяцей — у газеце «Піянер Беларусі» («Раніца»), рэдактарам аддзела часопіса «Качели», галоўным рэдактарам газеты «Переходный возраст» і часопіса «Бярозка» (2009—2011). У 2005 г. выйшла яе першая кніга.

У 2006—2009, пасля 2011—2014 гг. — загадчыца рэдакцыі дзіцячай літаратуры выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Член рэдкалегіі часопіса «Вясёлка»

Творчасць

Алена Масла піша казкі для дзяцей і падлеткаў. Друкавалася ў часопісах «Маладосць», «Дзеяслоў», «Вясёлка», газеце «Літаратура і мастацтва» і інш.. З’яўляецца аўтарам кніг і шэрагу публікацый у перыёдыцы на тэму развіцця беларускай дзіцячай літаратуры.

У 2011 годзе распачала праект «Мілашоўска-Мілашаўскіх чытанняў» падчас 100-гадовага юбілею Нобелеўскага лаўрэата, паэта і перакладчыка Чэслава Мілаша. Праект прадугледжвае адметныя літаратурныя і гістарычныя мерапрыемствы, якія праводзяцца як на Міёршчыне, так і ў Віцебску, Мінску, Літве. З сакавіка 2022 года вядзе аўтарскую рубрыку «Кніжная паліца», у якой расказвае пра беларускія кнігі для дзяцей з асабістай хатняй бібліятэкі.

Удзельніца канферэнцыі славістаў у Швецыі, шведскай цырымоніі ўзнагароджання прэміяй Астрыд Ліндгрэн, «круглых сталоў» па праблемах дзіцячай літаратуры і кнігавыдання на Міжнародных кніжных кірмашах у Мінску, Львове, Вільнюсе, сябра журы літаратурных прэмій імя Янкі Маўра, імя Цёткі.

Па казцы Алены Масла «Лагодны воўк» у 2018 годзе на «Беларусьфільме» зняты мультфільм «Лагодны воўк» (рэжысёр Наталля Дарвіна-Хаткевіч).

Таксама па казцы «Мяне завуць Лахнэска» ў 2019 годзе «Беларусьфільм» выпусціў мультфільм «Прыгажун і пачвара» (рэжысёр Наталля Дарвіна-Хаткевіч).

Творы Алены Масла перакладзены на украінскую, сербскую мовы.

Членства ў складзе журы ў літаратурных конкурсах

  • 2009 год — ў складзе журы літаратурнага конкурсу імя Янкі Маўра
  • 2013 год — ў складзе журы літаратурнага конкурсу імя Янкі Маўра
  • 2016 год — ў складзе журы літаратурна-мастацкай прэміі імя Цёткі
  • 2018 год — ў складзе журы літаратурна-мастацкай прэміі імя Цёткі

Узнагароды

  • Кнігі Алены Масла «Таямніца закінутай хаты» (2005 год) і «Вандроўка з божымі кароўкамі» (2007 год) паводле рэйтынгу газеты «Наша ніва» адзначаны сярод лепшых кніг года.
  • 2006 год — Дыплом чытацкіх сімпатый (па выніках запытаў у бібліятэках)
  • 2007 год — па выніках конкурсу водгукаў «Лепшая беларуская кніга» (Беларуская бібліятэчная асацыяцыя) пісьменніца адзначана Пасведчаннем чытацкіх сімпатый.
  • 2010 год — Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты купідон» у намінацыі «Дзіцячая літаратура», за зборнік казак «Першая прыгажуня».
  • 2013 год — «Бібліязважанне» (па выніках запытаў у бібліятэках)
  • 2014 год, чэрвень — на конкурсе культурніцкіх ідэй кампаніі «Будзьма беларусамі!» стала адной з пераможцаў за свой праект «Мілашоўска-мілашаўскія чытанні». Сутнасцю прапанаванага праекта стала серыя літаратурна-відовішчных і адукацыйных мерапрыемстваў на Мёршчыне, з мэтай пошуку інвестараў для стварэння на базе Мілашоўскай школы літаратурнага музея і дзіцячай бібліятэкі.
  • 2015 год — п’еса Алены Масла «Каляды з хроснай» па выніках конкурсу драматургіі «Новая назва» (арганізатар — «Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача») была адзначана, як найцікавая сярод п’ес для дзяцей .
  • 2019 год — Лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі Біянкі у намінацыі «Казка», за кнігу «Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі».

Бібліяграфія

Кнігі

  • «Рождество у крёстной» (бел.: «Каляды з хроснай») (2005, выд. «Речь»). Галоўныя героі кнігі — дзяўчынка Віка і яе любімая хросная — выдумшчыцы і добрыя душы — то фабрыку па вытворчасці сняжынак уладкоўваюць, то запрашаюць усіх ахвотнікаў скаціцца на горных лыжах прама з акна сваёй кватэры. А аднойчы разам з навакольнымі дзецьмі зляпілі снежнага каня, які, надзеўшы чароўны шалік, ператварыўся ў сапраўднага Пегаса. Навагоднія падарункі для дзяцей і сталых, так і сыплюцца з неба, спраўджваюцца ўсе патаемныя мары. Віка вучыцца быць чараўніцай, стварае цуды і робіць добрыя ўчынкі. Кніга перавыдана ў 2012 г. (выд. «Мастацкая літаратура»), у 2013 (выд. «Мастацкая літаратура»; на рус. мове), у Кіеве (2013, на ўкр. мове, накл. 6 тыс. экз.), у Санкт-Пецярбургу (2014, накл. 7 тыс. экз., выд. «Речь»). Агульный наклад склаў каля 20 тысяч.
  • «Таямніца закінутай хаты» (2005, выд. «Мастацкая літаратура»). Зборы аўтарскіх казак. Кніга ўключана у праграму пазашкольнага чытання для пяцікласнікаў.
  • «Вандроўка з божымі кароўкамі» (2006, выд. «Мастацкая літаратура») — хлопчык Данік, разам з божымі кароўкамі Ірыскай і Хлебным Мякішам, выпраўляецца ў незвычайную вандроўку. Наперадзе Даніка чакаюць сустрэчра з грозным чараўніком, знаёмства з прынцэсай Чысцюляй і жыхарамі Краіны Паветраных Замкаў, а таксама подзвігі, вартыя сапраўднага рыцара.
  • «Першая прыгажуня» (2010, выд. «Літаратура і Мастацтва») — гісторыя пра дзявочы турнір прыгажосці.
  • «Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала» (2010, выд. «Мастацкая літаратура») — Пані Чаротная (камышовая жабка, галоўная гераіня твора), распавядае ўнукам прыгоды часоў сваёй маладосці: як падарожнічала з роднага пруда ў Палангу, да цёткі і перажыла шэраг прыгодаў.
  • «Пацучок Фэлік падарожнічае» (2013, «Выдавецкі дом «Звязда»») — галоўны герой кнігі пацучок Фэлік адпраўляецца з дому ў дарогу. Пад час падарожжа знаёміцца з пацукамі Анфіскай і Ларыскай, а таксама каштуе сапраўднага жыцця: у рэстаран схадзіў, на моднай вечарынцы пабываў, на джыпе пакатаўся і іншых ласункаў жыцця пакаштаваў. Нават удзельнічаў у шопінгу. Пры гэтым паводзіў сябе прыстойна і хораша. А ў канцы вяртаецца дахаты з нявестай Ларыскай.
  • «Мяне завуць Лахнэска» (2016, выд. «Адукацыя i выхаванне») — маленькi дыназаўрык Лахнэска ўцякла з роднага возера таму, што яе дражнiлi за нестандартную знешнасць і памеры. У сажалцы яна сустрэла апалонiка Апалона, незадаволенага тым, што ён маленькi. Яны суцяшаюць адно аднаго i дапамагаюць зразумець сапраўдную сваю прыгажосць. У 2019 годзе твор перакладзены на сербскую мову (пераклад — Даяна Лазарэвіч, Сербія).
  • «Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі» (2019, выд. «Пачатковая школа») — аўтар знаёміць дзяцей у займальнай форме з асаблівасцямі ўтварэння балот, іх відамі і значнасцю для прыроды, апавядае пра іх жывёльны і раслінны свет. Галоўныя героі кнігі — цікаўны і дасведчаны хлопчык Бульбінка разам з дзяўчынкай Журавінкай — падарожнічаюць па балотных абшарах, наведваюць хатку баброў, высветляюць, чаму ласі скідаюць рогі і ці можа выдра працаваць карэспандэнткай. Таксама ў кнізе можна знайсці кулінарныя рэцэпты, а яшчэ — займальную гульню па матывах казачнага падарожжа. Кніга для дзецей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
  • «Барыс Аракчэеў. Бэз малюецца на шчасце» / [укладанне А. Аракчэева, А. Масла] (2019, выд. «Мастацкая літаратура», сер. ЖЗЛБ) — у кнізе сабраны матэрыял пра знакамітага мастака, аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай школы жывапісу, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Барыса Аракчэева.
  • «Адкрыцці стагоддзяў» (2020, выд. «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі») — з кнігі можна даведацца, што зрабілі для развіцця ракетабудаўніцтва і асваення космасу выхадцы з беларускіх земляў, а таксама пра электрычнасць, водаправод, камп’ютар, сацыяльныя сеткі, караблі, аўтамабілі, радыё, інтэрнэт....

Публікацыі

Сцэнарыі

  • м/ф «Лагодны воўк» (2018, кінастудыя «Беларусьфільм»). Мультфільм стаў лепшай анімацыяй на кінафестывалі «Лістапад — 2018».

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Aliena Masla is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Aliena Masla
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes