peoplepill id: alieh-chadyka
AC
Belarus
1 views today
1 views this week
The basics

Quick Facts

Places
Gender
Male
Place of birth
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Place of death
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Age
79 years
Education
Architectural Faculty of Belarusian National Technical University
(-1966)
The details (from wikipedia)

Biography

Алег Уладзіміравіч Хадыка (1 студзеня 1942, Мінск — 11 чэрвеня 2021, Мінск) — беларускі мастацтвазнаўца, рэстаўратар, педагог.

Біяграфія

Рос без бацькі. Скончыў у 1966 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута.

З 1964 года працаваў выкладчыкам архітэктурнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута. Трохі пазней стаў супрацоўнікам Міністэрства культуры, займаўся прыцягненнем новых кадраў у рэстаўрацыйную сферу Беларусі.

З 1975 года выкладаў на мастацкім факультэце Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Быў выкладчыкам вядомага беларускага мастака Юрыя Несцярука. У 1981 годзе Алег Хадыка ўнёс уклад у адраджэнне беларускай батлейкі як жанру народнага тэатральнага мастацтва. Прапанаваў стварыць у Смаргонскай кальвінісцкай царкве Музей батлейкі. Яго вучні Алесь Лось і Яўгенія Ліс, студэнты графічнага факультэта БДТМІ, паспяхова рэалізавалі гэтую ідэю.

Алег Хадыка захапляўся мовай ідыш і далучаў да яе сваіх вучняў, у прыватнасці, Аляксандра Астравуха. Уваходзіў у мастацкі савет, які зацвярджаў тэмы, эскізы і выкананне манументальна-дэкаратыўных твораў.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1975 года.

Жыў у Мінску. Памёр 11 чэрвеня 2021 года ў Мінску.

Навуковая дзейнасць

Працуе ў галіне тэорыі мастацтва. Выступаў у рэспубліканскім і замежным друку. Асноўныя работы: артыкулы «Адхіленне ў мастацкай творчасці», «Форма і яе імя», «Мысленны эксперымент у мастацкім праектаванні», «Прыгоды на курорце С. Эйзенштэйна», «Аб жанры архітэктурных фантазій».

Асноўныя працы

  • Праект рэстаўрацыі замкавага комплексу ў гарадскім паселішчы Мір. Прапанаваў сістэму захавання аб’екта.
  • Праект рэстаўрацыі інтэр’ерных роспісаў Свята-Петра-Паўлаўскага сабора.
  • Праект рэстаўрацыі Камянецкай вежы
  • Праект рэстаўрацыі Лідскага замка

Зноскі

Літаратура

  • Хадыка Алег Уладзіміравіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Alieh Chadyka is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Alieh Chadyka
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes