Aliaksiej Hurko
Quick Facts
Biography
Аляксей Гурко (нар. 26 чэрвеня 1987, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера
Выхаванец СДЮШАР-5 горада Мінска, пачынаў кар’еру ў дублі мінскага «Тарпеда-СКА» і «Дарыды», у складзе апошняй дайшоў да асновы. У 2009 годзе перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт», аднак гуляў толькі за дубль, і неўзабаве апынуўся ў складзе «Рудзенска», разам з якім перамог у Другой лізе. Сезон 2010 пачынаў у гродзенскім «Нёмане», а пасля далучыўся да «Гарадзеі», з якой паўторна перамог у Другой лізе.
У 2011—2013 гадах выступаў у розных клубах Першай лігі, у 2014 годзе гуляў у Другой лізе за ўздзенскую «Беліту-Вітэкс». З 2015 года ў складзе футбольнага клуба «Клецк» (акрамя другой паловы 2018 года, калі гуляў за «Узду»), а 29 мая 2019 года стаў таксама яе трэнерам. У 2020 годзе «Клецк» адмовіўся ад удзелу ў Другой лізе.
У сезоне 2022 выступаў за мінскі «Трактар».
Дасягненні
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2009, 2010
Крыніцы
Спасылкі
- Профіль на сайце kick-off.by (руск.)