peoplepill id: ales-jaskewitsch
AJ
Russia Belarus
1 views today
4 views this week
Ales Jaskewitsch
Soviet specialist in literature and literary critic

Ales Jaskewitsch

The basics

Quick Facts

Intro
Soviet specialist in literature and literary critic
Gender
Male
Place of birth
Ušaki, Belarus
Age
90 years
The details (from wikipedia)

Biography

Алесь (Аляксандр Сямёнавіч) Яскевіч (нар. 12 чэрвеня 1934, в. Ушакі, Чэрыкаўскі раён) — беларускі літаратурны крытык, публіцыст, літаратуразнавец. З 1992 доктар філалагічных навук. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1966).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька загінуў на фронце ў 1944 г. Пасля гэтага маці з дзецьмі пераехала ў родную вёску Дабранку Слаўгарадскага раёна. Вучыўся ў Дабранскай пачатковай школе, Старынскай сямігодцы. У 1953 г. скончыў з сярэбраным медалём Слаўгарадскую СШ. Пасля заканчэння аддзялення журналістыкі БДУ (1958), працаваў у Мінску літсупрацоўнікам шматтыражкі «На страже Октября» (1958—1961), вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы (1961—1964). З 1964 малодшы, з 1969 старшы. Потым вядучы супрацоўнік сектара тэорыі гэтага інстытута.

Прымае ўдзел у працы Біблейскай камісіі Беларускага Праваслаўнага Экзархата.

Творчасць

З публіцыстычнымі артыкуламі і допісамі пачаў выступаць у друку ў 1957 г., з крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі ў 1958 г. У полі зроку А. Яскевіча — шматлікія аспекты гісторыі і тэорыі літаратуры, традыцыі і наватарства, станаўленне нацыянальнага класічнага стылю («Нараджэнне новага мастацтва», 1980 г., у сааўтарстве; «Карані маладога дрэва», 1967 г.), псіхалогія творчасці і індывідуальнасці пісьменніка («Грані майстэрства», 1974 г.), структура празаічнага і вершаванага твора («Ад слова — да вобраза», 1968 г.; «У свеце мастацкага твора» 1977 г.), праблемы літаратурнай метадалогіі, перакладу з блізкамоўных літаратур, аналітычнай перакладчыцкай канцэпцыі («Выхад за круг», 1985).

Па-наватарску напісана даследаванне А. Яскевіча «Станаўленне беларускай мастацкай традыцыі» (1987), дзе прасочаны генезіс сучаснай беларускай літаратуры, у новым святле паказана ўзаемадзеянне літаратуры і фальклору. Выступае ў перыядычным друку з праблемамі артыкуламі па пытаннях развіцця беларускай літаратуры. Распрацоўвае новыя эксперыментальныя падыходы ў даследаванні рытму паэзіі і прозы («Рытмічная арганізацыя мастацкага тэксту», 1991). Спецыялізуецца таксама ў галіне скарыназнаўства і біблеістыкі.

Бібліяграфія

Аўтар 20 манаграфіі і больш за 170 навуковых і навукова-метадычных публікацый.

  • Яскевіч, А. Карані маладога дрэва : Літаратурна-крытычныя артыкулы / А. Яскевіч. — Мінск : Беларусь, 1967. — 203 с.
  • Яскевіч, А. Ад слова-да вобраза / А. Яскевіч. — Мінск : Навука і тэхніка, 1968. — 116 с.
  • Яскевіч, А. Грані майстэрства / А. Яскевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. — 160 с.
  • Яскевіч, А. У свеце мастацкага твора / А. Яскевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. — 205 с.
  • Яскевіч, А. Выхад за круг : Літаратуразнаўчыя артыкулы / А. Яскевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. — 247 с.
  • Яскевич, А. С. Становление белорусской художественной традиции / А. С. Яскевич. — Минск : Наука и техника, 1987. — 230 с.
  • Яскевич, А. С. Ритмическая организация художественного текста / А. С. Яскевич. — Минск : Наука и техника, 1991. — 207 с.
  • Яскевіч, А. Сумежжа : Мова. Пераклад. Вытокі прозы / А. Яскевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — 253 с.
  • Яскевіч, А. Біблейскі пераклад : зберажэнне тэксту ; Аб духоўнай паэзіі / А. Яскевіч. — Мінск, 1998. — 87 с.
  • Яскевич, А. С. Библия : переводы, язык / А. С. Яскевич. — Мінск : Царкоўнае слов, 1999. — 139 с.
  • Яскевич, А. С. Природа в свете Библии / А. С. Яскевич. — Мінск, 2003. — 167 с.
  • Яскевич, А. С. Вселенская тайна человека / А. С. Яскевич. — Лучи Софии, 2012. — 527 с.

Адзін з аўтараў манаграфіі «Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы: агульны рух і галоўныя тэндэнцыі» (1972), «Пытанні паэтыкі» (1974), «Нараджэнне новага мастацтва : сацыялістычны рэалізм ― заканамернасць гістарычнага развіцця беларускай літаратуры» (1980), «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя» (1999).

Зноскі

  1. Яскевич Алесь // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 721. — 737 с.
  2. Алесь Яскевіч // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 641.

Літаратура

  • Яскевіч А. С. // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна. — Мінск : БЕЛТА, 1999. — С. 526.
  • Яскевіч А. С.//Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік.: т. 6.-Мн., 1995.-С. 521—522.
  • Яскевіч А. С.//Памяць: гісторыка-дакумент. хроніка Слаўгарадскага раёна.-Мн., 1999.-С. 526.

Спасылкі

  Нарматыўны кантроль
  Нарматыўны кантроль
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Ales Jaskewitsch is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Ales Jaskewitsch
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes