Алесь Каско
Quick Facts
Biography
Аляксандр Канстанцінавіч Каско (10 снежня 1951, вёска Чудзін — 26 лістапада 2017) — беларускі паэт.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1968 паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. На пачатку 1971 перапыніў вучобу. Выкладаў рускую мову і літаратуру ў Рагазнянскай сярэдняй школе Брэсцкага раёна, беларускую мову і літаратуру ў Чудзінскай сярэдняй школе. Служыў у Савецкай Арміі (1971—1973). Зноў працаваў у Чудзінскай сярэдняй школе і працягваў вучобу завочна. У 1974 перавёўся на стацыянарнае аддзяленне Брэсцкага педінстытута (скончыў у 1976). У 1976—1984 карэспандэнт жабінкаўскай раённай газеты «Сельская праўда». 3 1984 рэдактар на Брэсцкай абласной студыі тэлебачання. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1984). Адказны сакратар Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў.
Творчасць
Літаратурнай працай займаецца з 1968. Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1970 (газета «Чырвоная змена»). Аўтар кніг паэзіі «Вестка» (калектыўны зборнік «Нашчадкі», 1979), «Скразная лінія» (1982), «Набліжэнне» (1989), «Час прысутнасці» (1994), зборніка выбранай паэзіі (1997), «Сорак пяць» (1997).
Прызнанне
- Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1995) за кнігу «Час прысутнасці»,
- Лаўрэат Мядовай літаратурнай прэміі (2001).
Зноскі
Літаратура
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
- Каско Алесь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.