Alena Pjatrossawa
Quick Facts
Biography
Алена Юр’еўна Пятросава (7 лютага 1952 — 15 студзеня 2017) — беларускі даследчык гісторыі архітэктуры Беларусі. Кандыдат мастацтвазнаўства.
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і беларуса і армянкі. Атрымала архітэктурную адукацыю ў Беларускім палітэхнічным інстытуце. Працавала ў Інстытуце мастацтвазнаўства Акадэміі навук.
Алена Пятросава была кандыдатам мастацтвазнаўства, займалася вывучэннем архітэктуры Беларусі, у прыватнасці неаготыкай. Тэма яе кандыдатскай гучала як «„Готыка“ і неаготыка ў архітэктуры Беларусі: да пытання аб выкарыстанні гатычных формаў у архітэктуры Беларусі другой паловы XVIII — пачатку XX стст.».
Яна суаўтарка адной з найлепшых кніжак пра Мінск — «Помнікі архітэктуры Менску XVII — пачатку XX ст.» разам з Тамарай Чарняўскай.
Напісала шмат артыкулаў для пяцітамовай «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва» па гісторыі архітэктуры. У прыватнасці, па гісторыі архітэктуры Мінска. Былі дзясяткі артыкулаў, прысвечаных архітэктуры Беларусі.
Акрамя гэтага займалася мастацкай творчасцю, у тым ліку як мастак-мазаічыст.
Памерла пасля працяглай анкалагічнай хваробы 15 студзеня 2017 года.
Сям’я
Дачка Ксенія Ангелава — мастачка.
Водгукі
Паводле мастацтвазнаўцы і гісторыка архітэктуры Сяргея Харэўскага, Алена Пятросава была вельмі вядомай даследчыцай гісторыі архітэктуры ў 70-80-х гадах.
Зноскі
- ↑ Алесь Дашчынскі. Ня стала Алены Пятросавай
- ↑ Пятросава, Алена Юр’еўна (кандыдат мастацтвазнаўства)
- ↑ Выставка работ Ксении Ангеловой и Елены Петросовой «Трезвучие надежды» открывается в Минске 24 декабря (руск.)
- ↑ «Готыка» і неаготыка ў архітэктуры Беларусі: да пытання аб выкарыстанні готич. формаў у архітэктуры Беларусі другой паловы XVIII-пачатку XX стст. (руск.)