peoplepill id: alena-niyakowskaya
AN
Belarus Russia
1 views today
1 views this week
Alena Niyakowskaya
беларускі літаратуразнавец

Alena Niyakowskaya

The basics

Quick Facts

Intro
беларускі літаратуразнавец
A.K.A.
Alena Niyakouskaya Yelena Niyakovskaya
Gender
Female
Birth
Place of birth
Minsk
Age
89 years
The details (from wikipedia)

Biography

Алена Паўлаўна Ніякоўская (нар. 1936, Мінск) — беларускі філосаф, педагог, літаратуразнавец, гісторык культуры.

Біяграфія

Скончыла філалагічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выкладала з 1963 года ў Полацкім тэхнікуме Белкаапсаюза нямецкую мову, з 1974 года — у Полацкім дзяржаўным універсітэце нямецкую, англійскую, польскую, беларускую мовы, этыку, эстэтыку, релігіязнаўства, філасофію, педагогіку, псіхалогію, гісторыю культуры. Кандыдат філасофскіх навук (1984), дацэнт.

У 2-й палове 1960-х падтрымлівала перапіску з У. Караткевічам. У 1990-я гады актыўна брала ўдзел у дзейнасці Таварыства Вольных Літаратараў, у т.л. у «круглым стале» ТВЛ, прысвечаным пострамантызму (1995), матэрыялы якога друкаваліся ў літаратурна-філасофскім сшытку «ЗНО» (дадатак да газеты «Культура»).

Сын А. Ніякоўскай — Аляксандр Ніякоўскі, старшыня Наваполацкага гарадскога Савета народных дэпутатаў (1991—1999) і старшыня Наваполацкага гарвыканкама (1991—1995).

Жыве ў Полацку.

Дзейнасць і творчасць

Сфера навуковых інтарэсаў: даследаванне беларускай літаратуры, маральнае выхаванне студэнцкай моладзі, методыка выкладання ў вышэйшай школе, анталогія і тэорыя пазнання.

У 1984 годзе ў БДУ абараніла кандыдацкую дысертацыю «Параўнаўчы аналіз камуністычнага і хрысціянскага маральных ідэалаў асобы (метадалагічны аспект)».

Даследавала творчасць М. Багдановіча, Я. Коласа, В. Ластоўскага, У. Караткевіча.

У выданні «Скарыназнаўства, кнігазнаўства, літаратуразнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў „Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый“» апублікаваны надрукаваны даклад А. Ніякоўскай «Да сістэмаўтваральнага вобраза ў архетыпным ладзе паэм „Новая зямля“ Я. Коласа і „Пан Тадэвуш“ А. Міцкевіча». У выданні «Albaruthenica» (№ 4, 1995) выйшаў яе артыкул «„Расійска-крыўскі слоўнік“ Вацлава Ластоўскага і беларуская нацыянальная ідэя».

Дэбютавала некалькімі вершамі ў часопісе «Нёман» у 2-й палове 1960-х. Друкавалася ў часопісах «Калосьсе», «Arche», газетах «Культура», «Новы час», у бюлетэні «Кантакты і дыялогі». Аўтар зборніка «Там, дзе буяла жыта» (2016), які апроч вершаў, перакладаў, літаратуразнаўчых прац і рэцэнзій змяшчае ўнікальныя лісты У. Караткевіча і Я. Брыля.

Перакладала з нямецкай і польскай моў.

Зноскі

Літаратура

  • Нияковская Елена Павловна // Кафедра мировой литературы и культурологии (1999—2004) / Полоцкий государственный университет. — Новополоцк, 2004. — С. 25—28.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Alena Niyakowskaya is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Alena Niyakowskaya
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes