Alena Masljukova
Quick Facts
Biography
Алена Маслюкова (нар. 6 лютага 1965, Светлагорск Гомельскай вобласці) — беларуская экалагічная актывістка і праваабаронца, кіраўніца светлагорскай філіі Праваабарончага цэнтру «Вясна».
Біяграфія
Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці «Гісторыя» з атрыманнем кваліфікацыі «Гісторык. Выкладчык гісторыі і грамадазнаўства» (1988). У 1988—1996 гадах выкладала гісторыю і грамадазнаўства ў сярэдняй школе ў рабочым пасёлку Сасновы Бор (каля Светлагорска). У 1996 годзе пачала выкладаць гістарычныя дысцыпліны і сусветную мастацкую культуру ў светлагорскай філіі Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, дзе працавала да рэарганізацыі ўстановы ў 2001 годзе.
З 2001 года зноў працавала ў школе, з 2008 — у светлагорскай школе № 10. 6 лютага 2014 года перамагла на светлагорскім раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года», але на абласны этап яе не адабралі праз пазначэнне ў анкеце сваёй партыйнасці «сябра Партыі БНФ», таму Светлагорскі раён на абласным этапе ніхто не прадстаўляў. 1 ліпеня 2014 года дырэктарка школы № 10 не падоўжыла кантракт з Аленай Маслюковай, ёсць меркаванне, што адбылося гэта праз яе актывісцкую дзейнасць і актыўную грамадскую пазіцыю.
З 2015 года ўзначальвае светлагорскую філію Праваабарончага цэнтру «Вясна». Асноўнай спецыялізацыяй Алены Маслюковай стала абарона экалагічных правоў. Праваабаронца з’яўляецца адной з лідарак ініцыятывы супраць запуску завода па вытворчасці бялёнай цэлюлозы ў Светлагорску. 9 кастрычніка 2018 года праваабаронцу Алену Маслюкову суд Светлагорскага раёна пакараў штрафам памерам 612,50 беларускіх рублёў як арганізатарку флэшмобу супраць «смярдзючага» завода, які прайшоў 15 верасня 2018 года ў Светлагорску. У абарону праваабаронцы выступіла Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрства FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў, якія заклікалі беларускія ўлады спыніць пераслед Алены Маслюковай і іншых экалагічных актывістаў.
Таксама Алена Маслюкова ўдзельнічае ў іншых кампаніях Праваабарончага цэнтру «Вясна» — «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання», «Праваабаронцы за свабодныя выбары» і іншых. Актыўна бярэ ўдзел у інфармацыйных акцыях праваабаронцаў.
1 чэрвеня 2019 года Алена Маслюкова абрана ў кіруючы склад Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый — Рабочую групу секцыі «Правы чалавека».
У 2020 годзе Алена Маслюкова стала гераіняй міжнароднага фотаконкурсу «Партрэты сілы» Фонду Дамоў правоў чалавека, прысвечанага жанчынам-праваабаронцам.
Узнагароды
- Прэмія Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый у намінацыі «Грамадская лідарка года» (2019, разам з актывісткай Святланай Гатальскай з руху «Маршыруй, дзетка!», які прасоўвае ў Беларусі прыняцце закону аб супрацьдзеянні хатняму гвалту).
Зноскі
Спасылкі
- Учителя года уволили из школы в Светлогорске из-за деструктивных мыслей? (нявызн.)(недаступная спасылка). tut.by. ;
- Шукаем працу «Настаўніцы года», якую звольнілі за «дэструктыўныя думкі» (нявызн.). kyky.org.;
- Как лучшую учительницу Светлогорска уволили за политику (нявызн.). dw.com.;
- Алена Маслюкова: «У школу вяртацца не збіраюся…» (нявызн.)(недаступная спасылка). nv-online.info. ;
- У Сьветлагорску за флэшмоб супраць кітайскага заводу аштрафавалі праваабаронцу і актывіста (нявызн.). svaboda.org.;
- Вучні разам з бацькамі хадзілі ў пракуратуру, каб вярнуць мне працу (нявызн.). greenbelarus.info.;
- Алена Маслюкова: За гэтым заводам — чыесьці фінансавыя інтарэсы (нявызн.). novychas.by.;
- «Тры апазіцыянеры, два чыноўнікі»: Алена Маслюкова і светлагорскі «Бумажнік» (нявызн.)(недаступная спасылка). euroradio.fm.
- Алену Маслюкову абралі ў Рабочую групу Асамблеі НДА (нявызн.). spring96.org.;
- Светлагорская актывістка стала Чэмпіёнкай грамадзянскай супольнасці Беларусі (нявызн.). greenbelarus.info.;
- Светлагорскі завод — гэта фіяска Прэзідэнта, фіяска ўрада і канцэрна (нявызн.). spring96.org.;
- Праваабаронца Алена Маслюкова — гераіня міжнароднай фотавыставы «Партрэты сілы» (нявызн.). spring96.org.;
- Фатограф Дар’я Сапранецкая: «Мяне зачапіла гісторыя супрацьстаяння адной жанчыны і цэлага заводу» (нявызн.). humanrightshouse.org.;
- Завод беленай цэлюлозы ў Светлагорску разарваў дамову з Кітаем на YouTube ад «Аб’ектыў» Белсат
- Суд над праваабаронцай Аленай Маслюковай у Светлагорску на YouTube ад «Вясна-96»
- Тры апазіцыянеры, два чыноўнікі. Светлагорск на YouTube ад Еўрарадыё