Aleksandr Viktorovitch Stoudnev
Quick Facts
Biography
Аляксандр Віктаравіч Студнеў (нар. 1974, Магілёў, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР, СССР) — беларускі палітычны дзеяч, дзеючы Старшыня Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта з 12 мая 2017 года.
Біяграфія
У 1997 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, а пасля — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З сакавіка 2007 года працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта па пытаннях горадабудаўніцтва, архітэктуры, капітальнага будаўніцтва, ільготнага крэдытавання будаўніцтва жылля, экалогіі і інш.
Аляксандр Студнеў прайшоў усе ступені кар'ернага росту ў будаўнічай сферы і органах выканаўчай улады — ад майстра ў БУ-76 будаўнічага трэста № 12 да старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама (з 2013 года). Узначальваў ІРУП «Белбудцэнтр».
12 мая 2017 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Аляксандра Студнева старшынёй Бабруйскага гарвыканкама.