Aleksandr Vabishchevich
Quick Facts
Biography
Аляксандр Мікалаевіч Вабішчэвіч (нар. 30 кастрычніка 1965, в. Рубель, Столінскі раён) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2011), прафесар (2016).
Біяграфічныя звесткі
Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1990). З 1992 года займаецца выкладчыцкай працай у Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна (з 1995 — Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна). Быў намеснікам дэкана, у 2003—2004 гадах выконваў абавязкі дэкана гістарычнага факультэта, у 2004—2008 — загадчыкам кафедры гісторыі культуры і рэлігіі, у 2008—2021 — загадчыкам, з 2021 прафесарам кафедры гісторыі славянскіх народаў БрДУ імя А. С. Пушкіна.
Навуковая дзейнасць
Даследуе праблематыку нацыянальна-культурнага жыцця беларусаў і іншых народаў у складзе Польшчы ў 1918—1939 гадах, беларуска-польскія адносіны ў першай палове ХХ ст., гісторыю і культуру нацыянальных і этнаканфесійных супольнасцей Беларусі ў ХХ ст., гістарычнае краязнаўства, крыніцазнаўства гісторыі Беларусі і Польшчы, пытанні міжкультурнай камунікацыі. Падрыхтаваў 2 кандыдатаў навук.
Аўтар больш 350 навуковых публікацый, у т.л. 11 манаграфій.
Прызнанне
- Лаўрэат конкурсу ВАК Рэспублікі Беларусь на лепшую доктарскую дысертацыю па гуманітарных навуках (2011)
- Лаўрэат Прэміі імя У. А. Калесніка ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук БрДУ імя А. С. Пушкіна (2009)
- Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2015)
- Ганаровая грамата ВАК Рэспублікі Беларусь (2019)
Выбраная бібліяграфія
- Асвета ў Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.). — Брэст, 2004;
- Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна. Старонкі гісторыі. — Брэст, 2005 (у сааўт.);
- Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 5. Беларусь у 1917—1945 гг. — Мн., 2006 (у сааўт.);
- Нацыянальна-культурнае жыццё Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.). — Брэст, 2008;
- Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці. — Мн., 2012 (у сааўт.);
- Polska-Białoruś. Wspólne dziedzictwo historyczne. Przewodnik po materiałach archiwalnych 1918—1939. T. 1. — Warszawa, 2013 (у сааўт.); T. 2. — Warszawa, 2014 (у сааўт.);
- Рижский мир в судьбе белорусского народа. 1921—1953 гг. В 2 кн. Кн. 1-2. — Мн., 2014; Мн., 2021 (у сааўт.);
- Ад настаўніцкага інстытута да ўніверсітэта: этапы станаўлення БрДУ імя А. С. Пушкіна. Брэст, 2015 (у сааўт.);.
- Historia kluczem do zrozumienia współczesnych relacji międzysąsiedzkich. — Bydgoszcz, 2016. (у сааўт.);
- Гісторыя культуры Беларусі: вучэб.-метад. комплекс. — Брэст, 2016;
- Od konfliktu do współistnienia i współpracy: W 2 t. T. 1. — Bydgoszcz, 2017 (у сааўт.);
- Органы местного управления и самоуправления на территории Беларуси (IX век — 30-е годы XX века): пособие. — Мн., 2019 (у сааўт.);
- Брест. Брэст. Brest. 1000 / сост. А. Н. Вабищевич. — Мн., 2019;
- Этнокультурные процессы Западного Полесья (Брестчины) в прошлом и настоящем. — Мн., 2020 (у сааўт.);
- Вёска Рубель на Століншчыне: гіст.-краязн. нарыс. — Брэст, 2021.
Зноскі
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- Прафесарска-выкладчыцкі склад Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна: Біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2005;
- Корзенко Г. В. Историки Беларуси в начале ХХI столетия: биобиблиогр. справ. — Минск, 2007;
- Працоўная слава Століншчыны. — Брэст, 2008;
- 30 кастрычніка 2020 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Мікалаевіча Вабішчэвіча (1965), доктара гістарычных навук, прафесара // Краязнаўства Берасцейшчыны [электронны рэсурс]
- Стрелец М. Человек с большой буквы // Навіны Палесся. 2020. 30 кастр.
- Самы дарагі Рубель // Звязда. 2021. 10 чэрв.