Aleksandr Remer
Quick Facts
Biography
Аляксандр Іванавіч Рэмер (1856 — ?) — грамадзянскі інжынер і архітэктар часоў Расійскай імперыі.
Біяграфія
Адукацыя
Нарадзіўся ў 1856 годзе. Выхоўваўся ў Дынабургскім рэальным вучылішчы . У 1876 годзе паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча, па сканчэнні якога ў 1882 годзе атрымаў званне грамадзянскага інжынера і права на чын X класа.
Прафесійная дзейнасць
Пасля вучобы А. Рэмер быў прызначаны малодшым інжынерам гродзенскага губернскага праўлення. Ён загадваў адведзеным яму раёнам і выконваў розныя тэхнічныя даручэнні, а потым быў пераведзены малодшым архітэктарам у валынскае губернскае праўленне ў 1884 годзе. У гэты час Аляксандр Іванавіч, акрамя звычайных прац па даручаным яму раёне, не раз удзельнічаў у міжнародных камісіях па збудаванні і аднаўленні дзяржаўных памежных знакаў.
Прыватная яго дзейнасць заключалася галоўным чынам у складанні чарцяжоў і праектаў, а таксама і ў рамонтных працах.
У 1888 годзе Аляксандр Іванавіч быў пераведзены губернскім інжынерам у Волагду. Тут ён па ўласным праекце ўзвёў будынак майстэрняў для малалетніх злачынцаў, перабудаваў пад прытулак «Яслі» ахвяраваны купцом Калеснікавым мураваны будынак і ўдзельнічаў у санітарнай камісіі ў горадзе Волагдзе. Акрамя сваіх прамых абавязкаў, Аляксандр Іванавіч не аднойчы замяшчаў губернскіх саветнікаў і займаў пасаду віцэ-губернатара.
Творчасць
У Гродзенскай губерні
На працягу 1882—1884 гадоў ажыццявіў наступныя праекты:
- Заканчэнне будаўніцтва яшчэ двух драўляных цэркваў у Брэсцкім і Кобрынскім паветах.
- Заканчэнне перабудовы мураванага каталіцкага касцёла ў праваслаўную царкву ў Бельскім павеце.
- «Каралеўскі» мост на сваях 42 сажаняў даўжыні ў Гродзенскай губерні.
- Пабудова драўлянай царквы Святой Сафіі ў вёсцы Страдзеч Брэсцкага павета — не захавалася.
- Пабудова драўлянай царквы ў Блошах.
- Праект іканастаса для царквы Прападобнай Параскевы Сербскай ў вёсцы Балаце Кобрынскага павета (1880-я).
- Праект перабудовы Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Дзеткавічах Кобрынскага павета (1884).
- Праект Свята-Ільінскай царквы ў вёсцы Велікарыце Брэсцкага павета (1882) — не захавалася.
- Праект Свята-Уладзімірскай царквы ў вёсцы Чыжэўшчыне Кобрынскага павета (1884; у суаўтарстве з М. В. Раманавым).
У Валынскай губерні
На працягу 1884—1888 гадоў займаўся наступным:
- Капітальны рэмонт і прыбудова да будынка павятовага казначэйства ў горадзе Ковелі (па гатовым праекце).
- Пабудова дзяржаўных памежных знакаў.
У Волагдзе
У 1888—1892 гадах ім былі пабудаваны: