Aleksandr Klimentevitsj Morozov
Quick Facts
Biography
Аляксандр Кліменцьевіч Марозаў (23 студзеня 1905, вёска Якубова, Полацкі павет — 9 верасня 1984, Віцебск) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы.
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Якубова (зараз у Расонскім раёне Віцебскай вобласці). З сямі гадоў батрачыў. З 1920 г. працаваў на лесарапрацоўках, з 1929 г. на цагельным заводзе ў Віцебску. У Чырвонай Арміі з 1939 г. Удзельнік паходу ў Заходнюю Беларусь у 1939 г., савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг.
У Вялікую Айчынную вайну на фронце з чэрвеня 1941 г., У Смаленскай бітве летам 1941 года чырвонаармеец Алякссандр Марозаў папаў у палон, але праз 27 дзён бяжаў з палона да партызан.
Баец партызанскагя атрада № 2 Аляксандр Марозаў падарваў тры варожых эшэлоны. З 1943 гда ён зноў у шэрагах Чырвонай Арміі, быў наводчыкам станковага кулямёта 280-й стралковай дывізіі, а затым з мая 1944 года — разведчыкам, агнямётчыкам. За перыяд з 5 ліпеня 1943 года па 13 ліпеня 1944 Аляксандр Марозаў удзельнічаў у шасці аперацыях па падрыву воінскіх эшалонаў, мініраванню чыгуначных і шашэйных дарог. Разам з падрыўнікамі атрада прычыніў значныя страты ворагу: пушчана пад адхіл чатыры цягніка, дваццаць пяць платформаў з баявой тэхнікай і гарматамі, трыццаць тры вагоны з боепрыпасамі і жывой сілай.
Падчас удзелу ў вызваленні Прыбалтыкі і ў баях ва Усходняй Прусіі, чырвонаармеец Аляксандр Марозаў у баях за горад Шаўляй у ліпені 1944 года падбіў варожы танк.
Загадам ад 12 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Марозаў Аляксандр Кліменцьевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.
Стралок 760-га стралковага палка чырвонаармеец Аляксандр Марозаў 10 кастрычніка 1944 года у раёне літоўскіх населеных пунктаў Кукорайтэн і Юндшэн адным з першых уступіў у бой, а пры пераходзе ворага ў контратаку закідаў варожых аўтаматчыкаў. Будучы параненым застаўся ў страі.
Загадам па 280-й стралковай дывізіі № 059 ад 14 кастрычніка 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Марозаў Аляксандр Кліменцьевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.
Агнямётчык 178-й асобнай роты ранцавых агнямётаў чырвонаармеец Марозаў Аляксандр у ноч на 8 красавіка 1945 года каля сталіцы Усходняй Прусіі горада Кеніксберга падавіў дзве агнявыя кропкі ворага разам з разлікамі і падбіў штурмавую гармату «Фердынанд». У гэтым баі быў паранены, але поля бою не пакінуў.
Загадам па 70-й стралковай дывізіі № 059 ад 21 красавіка 1945 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Марозаў Аляксандр Кліменцьевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.
У 1945 годзе старшыня Марозаў А. К. дэмабілізаваны. Жыў і працаваў у горадзе Віцебске.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета ССР ад 19 жніўня 1955 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі Марозаў Аляксандр Кліменцьевіч пераўзнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 жніўня 1955 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавння ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі Марозаў Аляксандр Кліменцьевчі пераўзнагароджаны Ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы.
Заслужаны ветэран, які стаў кавалерам ордэна Славы трох ступеняў больш чым праз тры дзесяцігоддзі пасля заканчэння вайны, працаваў на Віцебскім камбінаце будаўнічых матэрыялаў. памет 9 верасня 1984 года
Узнагароды
- ордэн Славы I, II, III ступеняў
- ордэн Айчыннай вайны I ступені
- Поўны кавалер ордэна Славы
Зноскі
Літаратура
- Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. Минск, 2006.
- Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
- Марозаў Аляксандр Кліменцьевіч //Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — С. 124.
- Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз.(руск.)
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз.(руск.)
Спасылкі
- Александр Климентьевич Морозов на сайце «Героі краіны»