peoplepill id: aleksandr-grachowski
AG
Russia
1 views today
1 views this week
Aleksandr Grachowski

Aleksandr Grachowski

The basics

Quick Facts

A.K.A.
Александр Адамович Граховский
Places
Gender
Male
Place of death
Gomel
Age
53 years
The details (from wikipedia)

Biography

Аляксан́др Ада́мавіч Грахо́ўскі (6 сакавіка 1938, в. Дубрава, Гомельская вобласць, Беларуская ССР22 ліпеня 1991, г. Гомель) — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар Гомельскага абкама КП Беларусі (198991), старшыня Гомельскага аблвыканкама (198589).

Біяграфія

У 1968 годзе завочна скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (інжынер-механік сельскай гаспадаркі), у 1981 годзе — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

  • 1959—1960 гг. — механік калгаса «Савецкая Беларусь» Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці,
  • 1960—1961 гг. — механік па сельскагаспадарчым машынам саўгаса «Галевічы» Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці,
  • 1961 г. — загадчык рамонтнай майстэрні,
  • 1961—1964 гг. — галоўны інжынер саўгаса «Дудзічы» Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці,
  • 1964—1965 гг. — галоўны інжынер саўгаса «Калінкавіцкі»,
  • 1965—1968 гг. — кіраўнік Ельскім раённым аб'яднаннем «Сельгастэхніка»,
  • 1970—1971 гг. — другі сакратар Буда-Кашалёўскага райкама Гомельскай вобласці,
  • 1971—1974 гг. — старшыня Буда-Кашалёўскага райвыканкама,
  • 1974—1979 гг. — намеснік міністра сельскай гаспадаркі Беларускай ССР,
  • 1979—1981 гг. — слухач Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС,
  • 1981—1983 гг. — намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па вытворча-тэхнічнаму забеспячэнню сельскай гаспадаркі,
  • чэрвень—снежань 1983 г. — намеснік міністра сельскай гаспадаркі Беларускай ССР — старшыня рэспубліканскага вытворча-навуковага обхъединения па аграхімічным абслугоўванні сельскай гаспадаркі «Белселгасхімія»,
  • 1983—1985 гг. — першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама — старшыня савета аграпрамысловага аб'яднання,
  • 1985—1989 гг. — старшыня Гомельскага аблвыканкама,

З 1989 г. — першы сакратар Гомельскага абкама. З 1990 г. — старшыня Гомельскага аблсавета.

Член ЦК КПСС (19901991). Народны дэпутат СССР ад Рэчыцкага нацыянальна-тэрытарыяльнай выбарчай акругі № 88 Беларускай ССР.

Чарнобыльская катастрофа

Аляксандр Грахоўскі на другі дзень пасля катастрофы накіраваўся ў горад Прыпяць для высвятлення сапраўдных абставінаў таго, што здарылася. Вярнуўшыся з Украіны, старшыня аблвыканкама пад асабістую адказнасць распарадзіўся эвакуіраваць з бліжэйшых да станцыі вёсак цяжарных жанчын і дзяцей. Іх вывозілі ў санаторыі і піянерскія лагеры вобласці.

30 красавіка Грахоўскі правёў закрытае пасяджэнне выканкама, пасля якога былі дадзены першыя выразныя рэкамендацыі раёнам 30-кіламетровай зоны: абмежаваць знаходжанне дзяцей па-за памяшканняў, правесці герметызацыю калодзежаў, перавесці малочныя статкі на стойлавае ўтрыманне, забяспечыць іх кармамі з чыстых раёнаў і шэраг іншых.

Узнагароды і званні

Ушанаванне памяці

У Хойніках адна з вуліц носіць імя Аляксандра Грахоўскага, усталяваны мемарыяльныя дошкі ў гарадах Гомель (на будынку Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта) і Хойнікі.

Зноскі

  1. Біяграфія
  2. Возвращенное имя (руск.)  // Народная газета. — 26.04.2006.

Крыніцы

  • Государственная власть СССР. Высшие органы власти и управления и их руководители. 1923—1991гг. Историко-биографический справочник / Сост. В.И.Ивкин. — М.: «Российская политическая энциклопедия» (РОССПЭН)

Спасылкі

БССР
Рэспубліка Беларусь
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Aleksandr Grachowski is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Aleksandr Grachowski
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes