peoplepill id: aleksandr-andreevitsj-filimonov
AAF
Russia
1 views today
1 views this week
Aleksandr Andreevitsj Filimonov
historiador soviético

Aleksandr Andreevitsj Filimonov

The basics

Quick Facts

Intro
historiador soviético
Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Kuchyn
Death
Place of death
Minsk
Age
88 years
The details (from wikipedia)

Biography

Біяграфія

Аляксандр Філімонаў нарадзіўся 9 траўня 1918 года ў вёсцы Кучын (цяпер — Кармянскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў дзесяць класаў школы і два курсы Камуністычнага інстытута журналістыкі пры ЦК КП(б) БССР, пасля чаго пражываў у горадзе Лунінец Брэсцкай вобласці, загадваў аддзелам у мясцовай газеце. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Філімонаў быў адпраўлены ў эвакуацыю і ў ліпені 1941 года прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1942 годзе ён скончыў Арлоўскае танкавае вучылішча. З ліпеня 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У баях неаднаразова быў паранены.

Да красавіка 1945 года гвардыі старшы лейтэнант Аляксандр Філімонаў камандаваў танкавай ротай 55-га гвардзейскага танкавага палка 12-й гвардзейскай механізаванай брыгады 5-га гвардзейскага механізаванага корпуса 4-й гвардзейскай танкавай арміі 1-га Украінскага фронту. Вызначыўся ў час Берлінскай аперацыі. 16 красавіка 1945 году рота Філімонава паспяхова пераправілася праз раку Нейсе, а праз два дні — праз Шпрэе. 1 мая 1945 года ў раёне гарадоў Лукенвальде і Беерыц яна, знаходзячыся на левым флангу мотастралковай брыгады, адбівала атаку нямецкай групоўкі, якая спрабавала прарвацца на захад, падбіўшы ўвогуле 15 танкаў і самаходных артылерыйскіх гармат. У тых баях разам з астатнімі падраздзяленнямі рота Філімонава знішчыла больш за 1000 салдат і афіцэраў праціўніка, яшчэ некалькі сотняў ўзяла ў палон.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1945 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі», гвардыі старшы лейтэнант Аляксандр Філімонаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 9088.

У 1946 годзе Філімонаў быў звольнены ў запас. Пражываў у Мінску. У 1949 годзе ён скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у 1952 годзе — аспірантуру, пасля чаго выкладаў у вышэйшых навучальных установах. З 1969 года працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі АН БССР. З’яўляўся аўтарам вялікай колькасці падручнікаў, артыкулаў і манаграфій.

Памёр 31 снежня 2007 года, пахаваны ў мемарыяльным парку на плошчы Свабоды ў горадзе Карма.

Доктар гістарычных навук, прафесар. Ганаровы грамадзянін Кармы. Быў таксама узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, беларускім ордэнам «За службу Радзіме» 3-й ступені і шэрагам медалёў.

Зноскі

Літаратура

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Aleksandr Andreevitsj Filimonov is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Aleksandr Andreevitsj Filimonov
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes