Aleksander Judycki
Quick Facts
Biography
Аляксандр Юдзіцкі (? — 1677) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, каралеўскі дваранін, рэчыцкі войскі, ясвонскі староста з 1664, кашталян менскі з 1672 года.
З роду Юдзіцкіх герба ўласнага «Радван зменены», сын рэчыцкага стольніка Канстанціна і Цэцыліі Ясенскай, дачкі пісара літоўскага Мікалая і Марыны Сапегі.
Набыў у Масальскага ясвонскае староства, якое потым перадаў сыну Ежы Канстанціну. Падпісаў ад віленскага і менскага ваяводстваў элекцыю караля Яна Казіміра. Быў палкоўнікам каралеўскіх войскаў і рэгіментарам у Жамойці. У 1655 годзе вызначыўся ў баявых дзеяннях супраць шведаў у Жамойці. На чале харугвы ўдзельнічаў у вайне з Маскоўскай дзяржавай 1654-1667. Ахвяраваў значныя грошы на набор жаўнераў дзеля шведскай і маскоўскай войнаў, якія сойм 1677 года даручыў яму вярнуць.
Валодаў землямі ў Ашмянскім, Рэчыцкім і Слонімскім паветах.
Быў жанаты на Ганне Феліцыяне Венжык-Рудскай і меў з ёй трох сыноў: рэчыцкага падстолія і ясвонскага старосту Ежы Канстанціна, луцкага каноніка Мікалая і Яна Паўла.
Зноскі
Літаратура
- Красноў М. Юдзіцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2006. – 792 с.: іл. С. 770. ISBN 985-11-0315-2, ISBN 985-11-0378-0 (т. 2)
- Boniecki A. Herbarz polski, T. 1-17, dodatek – Warszawa 1899-1913.
- Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 – Warszawa 1904-1938.