peoplepill id: albert-asowski
AA
Poland Georgia
1 views today
1 views this week
The basics

Quick Facts

A.K.A.
Albert Ordway
Work field
Gender
Male
Place of birth
Białowieża, Gmina Białowieża, Hajnówka County, Poland
Place of death
Alpharetta, Fulton County, Georgia, USA
Age
83 years
Education
Warsaw University of Technology
Warsaw, Masovian Voivodeship, Poland
Awards
Iron Cross
 
The details (from wikipedia)

Biography

Альберт Асоўскі (у эміграцыі Ордвэй, англ.: Albert Ordway; 24 снежня 1920 — 20 жніўня 2004) — беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч. Капітан 1-га Беларускага штурмавога ўзводу ў Другую сусветную вайну. Сябра Беларускай незалежніцкай партыі.

Біяграфія

Нарадзіўся 24 снежня 1920 г. у Белавежы ў Польскай Рэспубліцы. Жыў у Баранавічах, быў дзеячам беларускага руху. Вучыўся на архітэктара ў Варшаўскай політэхніцы. Сябра Рады БНР.

У Другую сусветную вайну быў афіцэрам 1-га Беларускага штурмавога ўзводу. 15 чэрвеня 1941 г. у складзе першай групы дыверсантаў штурмавога ўзводу рушыў на заданне з мэтай выканання дыверсіі на чыгунцы Баранавічы — Стаўпцы, але група была выкрытая і пасля бою частка ўдзельнікаў трапіла ў палон да НКУС. У верасні 1941 г. разам з асабовым складам 1-га штурмавога звязу быў уключаны ў склад мінскай паліцыі парадку. Падчас баёў быў цяжка паранены, на твары засталася рана. За службу атрымаў узнагароды, у тым жалезны крыж, і нашыўкі за раненні, меў ранг капітана. У жніўні 1941 г. атрымаў загад ад кіраўніка Беларускай незалежніцкай партыі Вінцэнта Гадлеўскага паехаць у камандзіроўку ў Швецыю з мэтай шукання беспасярэдніх сувязяў з заходнімі хаўруснікамі і перадачы загада на арганізацыю Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады ў Чыкага — Альберт Асоўскі быў выбраны Гадлеўскім менавіта таму, што меў шмат узнагародаў, быў паранены ў баях і выніку меў больш магчымасцяў трапіць у Швецыю.

У 1944 г. выехаў у Нарвегію, дзе быў камендантам аднаго з лагераў остарбайтэраў, потым правёў больш месяца ў нямецкім карным канцлагеры на палярным кругу. У 1945 г. разам з сям’ёй пераехаў у Швецыю і прадстаўляўся грамадзянінам Літвы. У Швецыі пераздаў экзамены, каб пацвердзіць адукацыю архітэктара, пачаў працаваць архітэктарам і працягваў кантакты з беларускай дыяспарай. Праз нейкі час польская амбасада ў Стакгольме звярнулася да шведскай паліцыі з абвінавачаннем, што падчас вайны Альберт Асоўскі са зброяй у руках супрацоўнічаў з немцамі і быў камендантам лагера ў Нарвегіі. Польская старана сцвярджала, што ён беларускі нацыяналіст, указвалася пра факты жорсткага стаўлення да палякаў. Сам жа Асоўскі ў пісьме прэм’ер-міністру Рады БНР Аўгену Калубовічу (Каханоўскаму) ад 21 лютага 1950 г. адносна гэтых абвінавачванняў пісаў: «Спадар Прэзыдэнт Абрамчык ведае вельмі добра, што мы выехалі ў Нарвэгію не добраахвотна, а выяжджаючы ў Нарвэгію, мы атрымалі інструкцыі ад Спадара Прэзыдэнта, каторыя стараліся выпаўніць як толькі найлепш, што да кепскага трактаваньня ці зьдзекваньня над беднымі палякамі, дык нікому нават ніколі не прышло ў галаву, так як нашых беларусоў цэхавала заўсёды высокая этыка хрысьціянска-маральна; самі быўшы нямецкімі нявольнікамі, спачувалі другім, і так я был у Нарвэгіі больш месяца ў карным концлягеры на палярным кругу, за гэта памагал гэтымжа, бліска полсотні палякам, у перакідцы з Нарвэгіі ў нэўтральную Швэдыю. У канцы за помач палякам і нарвэжскім патрыётам немцы павесілі-б мяне, каб не ўцёк у Швэдыю.».

У выніку Альберт Асоўскі быў дэпартаваны са Швецыі. Нейкі час знаходзіўся ў Ірландыі, жыў вельмі бедна, безвынікова прасіў дапамогі ў розных беларускіх дзеячаў.

У 1952 г. пераязджае ў ЗША. Абрывае ўсе кантакты з беларускімі арганізацыямі. Працуе архітэктарам. Адаптуе свае прозвішча на Ордвэй: паводле яго сына, Джоні Ордвэя, старэйшы брат Нік знайшоў гэтае прозвішча ў тэлефоннай кнізе Нью-Ёрка. У некралогах высока ацэньваюць яго працу і пішуць, што ён прымаў удзел у безлічы розных будаўнічых праектаў.

Памёр 20 жніўня 2004 г. у шпіталі св. Джозэфа г. Альфарэта (Джорджыя, ЗША) у выніку рака лёгкіх. Пахаваны 26 жніўня 2004 г. на могілках каталіцкай цэрквы св. Фамы Аквінскага ў г. Альфарэта. Засталіся жонка Багуміла, сыны Джоні, Нік, Альберт, Энтані, Крыстафер, падчарыцы Анна, Бо, Эва і Ізабэлла, а таксама 7 унукаў і адзін праўнук.

Зноскі

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Albert Asowski is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Albert Asowski
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes