Alaksej Patrovic Gruca
Quick Facts
Biography
Аляксей Пятровіч Груца (9 мая 1924, вёска Пішчыкі, Сваташыцкая воласць, Горацкі павет, Смаленская губерня — 27 лютага 2017, Мінск) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1969), прафесар (1971). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971).
Біяграфія
Пасля заканчэння ў 1941 г. 1-ай Дубровенскай сярэдняй школы працаваў па гаспадарцы, а ў лютым 1944 года быў вывезены немцамі на прымусовыя работы ў Германію, адкуль быў вызвалены англійскімі войскамі ў красавіку 1945 года. З верасня 1945 да красавіка 1947 г. знаходзіўся на службе ў арміі, пасля завяршэння якой вучыўся на літаратурным факультэце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Удзельнічаў у дыялекталагічных экспедыцыях па збіранні матэрыялаў для Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы. Пасля заканчэння інстытута працаваў настаўнікам у г. Мінску і абараніў дысертацыю кандыдата філалагічных навук.
У 1957 г. перайшоў на працу ў Інстытут мовазнаўства ў групу па ўкладанні «Беларуска-рускага слоўніка» (1962) і па стварэнні «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы». За гэту працу ў ліку іншых сааўтараў у 1971 годзе была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР. У 1969 годзе Аляксей Груца пспяхова абараніў доктарскую дысертацыю.
З верасня 1969 года Аляксей Груца працаваў у Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце, спачатку на пасадзе прафесара, пазней — загадчыка кафедры.
Творчасць
Кола цікавасцей Аляксея Груцы — сінтаксіс беларускай мовы, дыялектная лексіка, гісторыя мовы, лексікаграфія, параўнальна-гістарычныя даследаванні, розныя ўзроўні моўнай сістэмы беларускай, рускай і стараславянскай моў, напісаў і апублікаваў каля 150 навуковых і метадычных прац па разнастайных пытаннях беларускага мовазнаўства, у тым ліку ў замежных выданнях «Slawia orientalis» (Warszawa), «Slavia» (Praha), «Slavica Slovaca» (Bratislava). Сааўтар фундаментальнай працы «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1969), шматтомнага «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы», пяцітомнага «Лексічнага атласа беларускай мовы» (1993—1997).
Узнагароды
Разам з іншымі супрацоўнікамі Інстытуту мовазнаўства адзначаны ў 1971 годзе Дзяржаўнай прэміяй СССР за шэраг калектыўных прац па беларускай лінгвагеаграфіі: «Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963), «Нарысы па беларускай дыялекталогіі» (1964) і «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—1969).
Сям’я
- Бацька — Пётр Паўлавіч Груца (нар. вёска Пішчыкі — 27 красавіка 1961, Пішчыкі), Застаўшыся на звыштэрміновую службу ў войску, у Першую сусветную вайну фельдфебель Пётр Паўлавіч стаў кавалерам Георгіеўскага крыжа IV, III і II ступеняў. Па сканчэнні 10 ліпеня 1916 г. курса 2-й Араніенбаумскай школы прапаршчыкаў даслужыўся да штабс-капітана ў 1917 годзе.
- Маці — Матрона Цімафееўна (нар. Дабрынь — 1957, Пішчыкі.)
- Жонка — Юзэфа Станіславаўна Лешка нарадзілася ў Мінску ў 1923 годзе. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, працавала настаўніцай школы № 27 у Мінску.
- Сын — Сяргей Груца (нар.14 ліпеня 1957) — кандыдат фізіка-матэматычных навук.
- Сын — Ігар Груца (нар.7 студзеня 1960 г.) — кандыдат гістарычных навук, выпускнік Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.
Кнігапіс
- Беларуска-рускі слоўнік: каля 90000 слоў / пад рэдакцыяй К. К. Крапівы. — Масква: Дзяржаўнае выдавецтва замежных і нацыянальных слоўнікаў, 1962. — 1048 с. — 15 000 экз.
- Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Карты / Р. І. Аванесаў і інш.; пад рэдакцыяй Р. І. Аванесава, К. К. Крапівы, Ю. Ф. Мацкевіч; рэдактары-картографы: Л. П. Колабава, А. А. Ляўшынаў, М. С. Руткоўская. — Мінск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1963. — Т. 1. — 338 с. — 1 000 экз.
- Дыялекталагічны атлас беларускай мовы: уступныя артыкулы, даведачныя матэрыялы і каментарыі да карт / Р. І. Аванесаў і інш.] ; пад рэдакцыяй Р. І. Аванесава, К. К. Крапівы, Ю. Ф. Мацкевіч. — Мінск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1963. — Т. 2. — 969 с. — 1 000 экз.
- Груца, Аляксей. Даданыя азначальныя з адноснымі прыслоуямі і злучнікамі ў беларускай мове. // Slavica Slovaca : часопіс. — 1968. — № 3. — С. 268—275.
- Груца, Аляксей. Развіцце складаназалежнага сказа ў беларускай мове. (На матэрыяле помнікаў пісьменнасці XIV—XVII ст.ст. і сучасных народных гаворак). / рэдактар: Аванесаў, Рубен Іванавіч. — Мінск: Навука і тэхніка, 1970. — 270 с. — 1 000 экз.
- А. П. Груцо/. Старославянский язык: учебное пособие для филологических специальностей высших учебных заведений. — Мінск: БДПУ, 1999. — 300 экз. — ISBN 985-435-128-9.
- А. П. Груцо/. Старославянский язык: учебное пособие для филологическихспециальностей учреждений, обеспечивающих получение высш. образования. — Мінск: ТетраСистемс, 2004. — 335 с. — 300 экз. — ISBN 985-470-147-6.
- А. П. Груцо/. Старославянский язык : практический курс. — Мінск: ТетраСистемс, 2005. — 334 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-470-352-5.
- Груца, Аляксей. Некаторыя асаблівасці развіцця беларускай мовы ў прасторы і часе. // Весці БДПУ : Навукова-метадычны часопіс СЕРЫЯ 1. Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія. — Мінск: 2007. — № 2(52). — С. 66—69.
- Груца, Аляксей. Надзённыя праблемы беларускага мовазнаўства на пачатку XXI стагоддзя. // Граматычны лад беларускай мовы. Шляхі гістарычнага развіцця і сучасныя тэндэнцыі : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, 29―30 кастрычніка 2007 г. / навуковы рэдактар А. А. Лукашанец. — Мінск: 2007. — С. 13—16.
- Груца, Аляксей. Да пытання пра надзённыя праблемы сучаснага беларускага мовазнаўства. // Славянские языки: системно-описательный и социокультурный аспекты исследования / редколлегия: Е. И. Абрамова, Г. В. Писарук, О. А. Фелькина. — Брэст: 2008. — С. 85—88.
- Груца, Аляксей. Некоторые замечания об особенностях взаимодействия языков в истории этнической Беларуси. // Беларуская мова ў культурнай і моўнай прасторы Славіі : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 24―25 лістапада 2009 г.). — Мінск: 2009. — С. 98—106.
- Груца, Аляксей. Трансфармацыя структуры і семантыкі назоўніка долъ у беларускай мове. // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс. — 2010. — № 4 (268). — С. 48, 49.
- Груца, Аляксей. Некалькі заўваг пра трансфармацыю метатэзы плаўных у беларускай мове. // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс. — 2011. — № 4 (280). — С. 52, 53.
- Груца, Аляксей. Историческая диалектология и предмет ее изучения. // Беларусь на скрыжаванні стагоддзяў: ад класікі да сучаснасці : матэрыялы Міжнар. навуковай канферэнцыі, г. Мінск, 1–2 лістап. 2012 / рэдкал. Старычонак В.Д. і інш.; адк. рэд. В.Д. Старычонак. — Мінск: БДПУ, 2012.
- Груца, Аляксей. Адвербіялізацыя і яе трансфармацыя ў беларускай мове. // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс. — 2013. — № 1 (301). — С. 43, 44.
- Груца, Аляксей. Назоўнік «буцян» і вытворчыя ад яго ў гаворцы Дубровеншчыны. // Дзявятыя Танкаўскія чытанні : (да 100-годдзя ўніверсітэта): матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, г. Мінск, 26 верасня 2014 / рэдкал. В.Д. Старычонак, І.М. Гоўзіч, Н. В. Заяц ; адк. рэд. В.Д. Старычонак. — Мінск: БДПУ, 2014.
- Груца, Аляксей. Семантыка субстантыўных прыслоўяў з прыстаўкай въ. // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс. — 2014. — № 5. — С. 30, 32.
- Груца, Аляксей. Яшчэ раз пра гаворкі Дубровеншчыны. // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс. — 2014. — № 9. — С. 43, 44.
- Груцо А. П.. Воспоминания и размышления о прожитом и пережитом. (в назидание потомкам) (руск.) (24 лістапада 2008).
Зноскі
Літаратура
- Груца Аляксей Пятровіч // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994.— 655 с. — С. 165.
- Груца Аляксей Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5). — С. 467.
- Груца, Аляксей Пятрович. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дубровенскага раёна / Рэдкал. П. М. Бараноўскі, І. Я. Скарынкін. — Мн.: Універсітэцкае, 1997. У 2-х кн.Кн. 1. — Мн., 1997. ISBN 985-6351-02-02. — С. 513.
- Груца Аляксей Пятровіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8. — С. 277.
- Груца Аляксей Пятровіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. Габой — Карціна. — 702 с. — 9 500 экз. С. 214.
- Старычонак, Васіль. Талент і веды — новаму пакаленню : да юбілею Аляксея Груцы. // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс. — 2014. — № 5. — С. 29, 30.