Alaksandr Mikalaevic. Mihal'canka
Quick Facts
Biography
Аляксандр Мікалаевіч Міхальчанка (нар. 19 жніўня 1947, г. Гомель — 11 лютага 2012) — беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, журналіст, архівіст, педагог. Кандыдат гістарычных навук (1994).
Біяграфія
Скончыў у 1974 годзе БДУ, у 1981 годзе Мінскую ВПШ. 3 1974 года працаваў у БелТА, з 1979 у Саўміне БССР, на дыпламатычнай рабоце ў В’етнаме. 3 1983 намеснік начальніка, з 1990 начальнік Галоўнага архіўнага ўпраўлення пры СМ БССР, з 1992 старшыня Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь. Член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА з 1997 года.
Навуковая дзейнасць
Адзін з аўтараў кнігі «Ордэны на сцягу рэспублікі» (1985, з Я. І. Бараноўскім), зборнікаў «Дакументы па гісторыі Беларусі, якія зберагаюцца ў цэнтральных дзяржаўных архівах СССР» (1990), «Дапаможнік па справаводству» (1993) і інш.
З імем якога звязаны знамянальныя вехі станаўлення і развіцця архіўнай справы і справаводства Беларусі, распрацаваны першы ў суверэннай гісторыі краіны Закон «Аб Нацыянальным архіўным фондзе і архівах у Рэспубліцы Беларусь»
Літаратура
- Міхальчанка Аляксандр Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
- Аляксандр Мікалаевіч Міхальчанка на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»