Alaksandr Kasiniec
Quick Facts
Biography
Алякса́ндр Мікала́евіч Ко́сінец (27 мая 1959, в. Роскі Сялец, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — доктар медыцынскіх навук, прафесар. Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2014—16). Ганаровы грамадзянін Віцебска (2016).
Біяграфія
Скончыў Віцебскі медінстітут, кіраваў Рэспубліканскі навукова-практычным цэнтрам «Інфекцыя і хірургія», быў рэктарам Віцебскага медуніверсітэта.
З 1980 г. па 1994 г. працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце: клінічным ардынатарам, асістэнтам, дацэнтам кафедры гаспітальнай хірургіі. У 1995—1997 гг. узначальваў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Навука і хірургія». У 1997—2005 гг. — рэктар Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта.
З 2005 па снежань 2008 г. займаў пасаду намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
З 24 лістапада 2008 па 27 снежня 2014 — Старшыня Віцебскага аблвыканкама.
27 снежня 2014 г. прызначаны кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Вызвалены ад пасады кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта 5 снежня 2016 ў сувязі з пераходам на іншую працу. 30 мая 2017 назначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі.
1 лютага 2018 г. выключаны са складу Савета бяспекі Беларусі.
Мае сына.
Навуковая дзейнасць
Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.
Падрыхтаваў 8 дактароў і 15 кандыдатаў медыцынскіх навук. Стварыў навукова-педагагічную школу і напрамак «Інфекцыя ў хірургіі».
Аўтар больш як 450 навуковых прац, у тым ліку 17 манаграфій і навучальных дапаможнікаў, 8 вынаходніцтваў.
Узнагароды
Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», сямю юбілейнымі медалямі, медалём М. В. Ламаносава, нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ордэнам «За асабістыя заслугі», ордэнамі Рускай праваслаўнай царквы: прападобнага Сергія Раданежскага I і II ступеняў, Святога Кірылы Тураўскага I ступені; ордэнам «Кадэцкі Крыж» II ступені, залатым медалём Альберта Швейцэра.
Літаратура
- Косінец Аляксандр Мікалаевіч // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 431.
- Біяграфія на сайце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Зноскі
Кіраўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Кіраўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка (з 1994) |
Кіраўнікі Адміністрацыі | Леанід Сініцын (1994—1995) • Міхаіл Мясніковіч (1995—2001) • Урал Латыпаў (2001—2004) • Віктар Шэйман (2004—2006) • Генадзь Невыглас (2006—2008) • Уладзімір Макей (2008—2012) • Андрэй Кабякоў (2012—2014) • Аляксандр Косінец (2014—2016) • Наталля Качанава (2016—2019) • Ігар Сергеенка (з 2019) |

Дзеючы склад Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Дзеючы склад Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь | |
Старшыня | Сяргей Румас |
Прэзідыум | Ігар Сергеенка • Леанід Анфімаў • Дзмітрый Крутой •Ігар Петрышэнка • Уладзімір Кухараў • Уладзімір Дворнік • Юрый Назараў • Аляксандр Чарвякоў • Максім Ермаловіч • Уладзімір Макей |
Члены | Віктар Хрэнін •Ігар Карпенка • Дзмітрый Мікулёнак • Уладзімір Каранік • Уладзімір Калтовіч • Аляксандр Церахаў • Алесь Карлюкевіч • Юрый Бондар • Віталь Дрожжа • Уладзімір Вашчанка • Сяргей Налівайка • Павел Уцюпін • Ірына Касцевіч • Андрэй Худык • Іван Крупко • Сяргей Кавальчук • Канстанцін Шульган • Аляксей Аўраменка •Юрый Караеў •Максім Ермаловіч • Віктар Каранкевіч • Алег Сліжэўскі • Раман Галоўчанка • Андрэй Гаеў • Аляксандр Шумілін • Валянцін Татарыцкі • Юрый Сянько • Анатоль Лапо •Валерый Вакульчык • Іван Наскевіч |

Старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта | ||
---|---|---|
Старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта | ||
БССР | Ілля Рабцаў• Ігнат Ярмошанка• Аляксей Сярмяжка• Іосіф Кардовіч• Павел Лознеў• Мікіта Парашчанка• Уладзімір Труноў• Пётр Рубіс• Іван Шыбека• Уладзімір Кулакоў | |
Рэспубліка Беларусь | Уладзімір Кулакоў• Уладзімір Андрэйчанка• Аляксандр Косінец• Мікалай Шарснёў | |
БССР | Ілля Рабцаў• Ігнат Ярмошанка• Аляксей Сярмяжка• Іосіф Кардовіч• Павел Лознеў• Мікіта Парашчанка• Уладзімір Труноў• Пётр Рубіс• Іван Шыбека• Уладзімір Кулакоў | |
Рэспубліка Беларусь | Уладзімір Кулакоў• Уладзімір Андрэйчанка• Аляксандр Косінец• Мікалай Шарснёў |
Нарматыўны кантроль | VIAF: 4530154260697324480006 |
---|---|
Нарматыўны кантроль | VIAF: 4530154260697324480006 |