peoplepill id: aksana-mankevich
AM
Belarus
1 views today
1 views this week
The basics

Quick Facts

Places
Work field
Gender
Female
Place of birth
Liubča, Novogrudsky Uyezd, Minsk Governorate, Belarus
Age
26 years
Education
Несвіжський державний коледж імені Якуба Коласа
Belarusian State Economic University
The details (from wikipedia)

Biography

Аксана Іванаўна Манкевіч (нар. 10 мая 1998) — экскурсаводка, палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.

Біяграфія

Нарадзілася ў Любчы. Пасля школы скончыла педагагічны каледж у Нясвіжы, пасля завочна атрымала вышэйшую адукацыю ў БДЭУ. Працавала па спецыяльнасці экскурсаводам, стварыла і праводзіла шэраг экскурсій па Мінску і іншым месцам Беларусі.

Палітычны пераслед

Аксану Манкевіч затрымалі 31 студзеня 2021 года, калі яна праводзіла сваю экскурсію па цэнтры Мінска, таксама былі затрыманы іншыя прысутныя на экскурсіі, а таксама выпадковыя мінакі. Некалькі чалавек пазней атрымалі штрафы, яшчэ некалькім удзельнікам экскурсіі, у тым ліку Манкевіч, суд прызначыў суткі адміністрацыйнага арышту (Манкевіч атрымала 15 сутак).

Наступны раз Манкевіч была затрымана 2 лістапада 2021 года. Яе экскурсію замовіў, як пасля высветлілася, супрацоўнік міліцыі, які на прызначаным месцы пачатку экскурсіі затрымаў Манкевіч. Яе дапыталі ў памяшканні ГУБАЗіКа, пасля правялі вобшук дома, пасля чаго ў РАУСе быў зроблены пратакол пра «непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі». На судзе супрацоўнік міліцыі засведчыў, што ён затрымліваў Манкевіч, але памылкова назваў абставіны затрымання, а сама Манкевіч сцвярджала, што яе затрымліваў іншы супрацоўнік. У выніку, суддзя Шабуня прысудзіла Манкевіч 15 сутак арышту.

У межах ужо крымінальнай справы Аксана Манкевіч была затрымана 14 верасня 2022 года, з яе ўдзелам з’явілася відэа на адным з праўладных тэлеграм-каналаў, дзе сцвярджалася, што «Манкевіч падчас сваіх экскурсій апавядала выключна сваю версію гістарычных падзей». Пазней ёй было выстаўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак), яна была змешчана ў СІЗА на Валадарскага.

5 кастрычніка 2022 года пяццю беларускімі праваабарончымі арганізацыямі, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Беларускі Хельсінкскі камітэт, Манкевіч была прызнана палітычнай зняволенай.

У снежні 2022 года Аксану Манкевіч асудзілі да трох гадоў хатняй хіміі.

Зноскі

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Aksana Mankevich is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Aksana Mankevich
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes