peoplepill id: adam-bychowiec
AB
1 views today
1 views this week
The basics

Quick Facts

A.K.A.
Adam Jan Wiktor Bychowiec
Gender
Male
Family
Father:
Józef Bychowiec
Spouse:
The details (from wikipedia)

Biography

Ада́м Ян Ві́ктар Бы́хавец герба «Магіла» (польск.: Adam Bychowiec; 23 снежня 1796 — ?) — шляхціч Ваўкавыскага павета, паўстанец 1863—1864 гадоў.

Біяграфія

Сын Юзафа Быхаўца і Разаліі з Біспінгаў. Быў юрыстам, практыку адбываў у Гродне, пасля — суддзя ваўкавыскага апеляцыйнага суда.

У 1840 годзе валодаў маёнткам Адамкава ў Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні, за 1,5 км ад Лыскава.

Браў удзел у Студзеньскім паўстанні, арыштаваны ў 1863 і асуджаны да ссылкі. Меў прымусова прадаць частку ўладанняў (Зельзін і Юзафполь). Царскі ўрад усталяваў крайні тэрмін для продажу, пасля якога маёнткі маглі быць канфіскаваныя ў даход дзяржавы — 10 снежня 1867. Частку ўладанняў разам з фальваркамі Лаўрыновічы і Юзафполь на 2780 дзесяцін выкупілі Івановы; другой, на 426 дзесяцін (разам з фальваркам Цэрэбух), пад канец XIX стагоддзя валодаў Казімір Брант.

У 1866 жыў пад наглядам паліцыі ў горадзе Нараўчат Пензенскай губерні (цяпер вёска ў Пензенскай вобласці Расіі).

Сям’я

Быў жанаты з Кацярынай Жулкоўскай, дачкою ваўкавыскага межавага суддзі Яна Жулкоўскага, і Ізабелай Ельскай, дачкой Людвіка Ельскага. Меў сына Здзіслава і дачку Аляксандру.

Зноскі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Adam Bychowiec is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Adam Bychowiec
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes