peoplepill id: a-i-hrusha
AIH
Belarus
1 views today
2 views this week
A. I. Hrusha
Belarusian scientist

A. I. Hrusha

The basics

Quick Facts

Intro
Belarusian scientist
A.K.A.
Ali︠a︡ksandr Ivanavich
Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Grodno, Belarus
Age
51 years
The details (from wikipedia)

Biography

Аляксандр Іванавіч Груша (15 студзеня 1973) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук (2017), дацэнт (2010).

Біяграфія

Нарадзіўся 15 студзеня 1973 года ў Гродна. У 1996 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка. У 2001 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гадоў XV — першай паловы XVI ст.», навуковым кіраўніком быў доктар гістарычных навук Георгій Якаўлевіч Галенчанка. У 2010 г. прысвоена вучонае званне дацэнта.

У 1996 г. працаваў вядучым палеографам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. У 1996—1999 гг. быў аспірантам Інстытута гісторыі НАН Беларусі, у 1999—2004 гг. працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі, у 2004—2005 гг. — старшым навуковым супрацоўнікам аддзела спецыяльных гістарычных навук Інстытута гісторыі НАН Беларусі, у 2005—2006 гг. — выконваў абавязкі загадчыка аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стст. Інстытута гісторыі НАН Беларусі, у 2006—2014 г. з’яўляўся загадчыкам аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

У 2014 г. прызначаны на пасаду дырэктара Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Сферы навуковых інтарэсаў — Метрыка ВКЛ; органы ўлады ВКЛ XV—XVI ст.; фарміраванне пісьмовай культуры ў Вялікім княстве Літоўскім у XIII — першай трэці XVI ст., методыка выдання гістарычных крыніц, публікацыя гістарычных крыніц перыяду Вялікага Княства Літоўскага, палеаграфія, кадыкалогія, кнігазнаўства.

Стаяў каля вытокаў аднаўлення выдання Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага ў Рэспубліцы Беларусь. Апублікаваў Кнігу № 44 Метрыкі ВКЛ (Мінск, 2001). Адзін з ініцыятараў стварэння навукова-выдавецкай серыі «Помнікі гістарычнай думкі Беларусі», у рамках якой ажыццяўляецца крытычнае перавыданне найбольш значных навуковых прац па гісторыі ВКЛ. Заснавальнік і адзін з арганізатараў некалькіх цыклаў міжнародных навуковых канферэнцый. Аўтар-укладальнік «Метадычных рэкамендацый па публікацыі рукапісных актавых кірылічных крыніц у Беларусі (XIII—XVIII стст., перыяд Вялікага княства Літоўскага)» (Мінск, 2003).

Публікацыі

Аўтар больш за 70 навуковых прац.

Паўнатэкставыя публікацыі

  • Недоверие — не из-за него ли появился письменный акт? // Studia Slavica et Balcanica Petropolitana. — 2010. № 1 (7). Январь — Июнь. — С. 131—156.
  • Дакументы як сродак пісьмовай камунікацыі паміж палачанамі і рыжанамі ў канцы ХIV — пачатку ХVI ст. // Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі даследаванняў. / Зборнік навуковых прац міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 160-годдзю да дня нараджэння А. П. Сапунова (Полацк, 21 — 23 красавіка 2011 г). — У 2 ч. — Ч. 2. — Пад рэд. Д. У. Дука, У. А. Лобача. — Новаполацк: ПГУ, 2011 — С. 50-53.
  • Насколько полным должно быть описание печати при издании актовых источников эпохи средневековья? // Сфрагістичний щорічник. — 2011. — Вып. 1. — С. 259—297.
  • Problemy badań kancelari Wielkiego Księstwa Litewskiego lat 40 XV-tego wieku — pierwszej ćwierci XVI wieku // Belliculum diplomaticum IV Thorunense / pod red. W. Chorążyczewskiego i J. Tandeckiego. — Toruń: Wyd. Un-tu im M. Kopernika, 2011. — S. 75-94.
  • Письменная культура Х — первой трети ХVI в. // Древнейшие города Беларуси: Полоцк. — ред.кол. А. А. Коваленя (гл. ред.) [и др.]. — Минск: Беларуская навука, 2012. — С. 468—488.

Манаграфіі і брашуры

  • Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гадоў XV — першай паловы XVI ст. Мінск, 2006. 215 с.
  • Мяноўная грамата князя Васіля Нарымонтавіча і фарміраванне пісьмовай культуры ў прававой сферы Вялікага княства Літоўскага ў апошняй трэці XIV — першай трэці XVI ст. Мінск, 2010. 96 с.

Навукова-метадычныя рэкамендацыі

  • Метадычныя рэкамендацыі па публікацыі рукапісных актавых кірылічных крыніц у Беларусі (XIII—XVIII стст., перыяд Вялікага княства Літоўскага). Мінск, 2003. 168 с.

Археаграфічныя кніжныя выданні

  • Метрыка Вялікага княства Літоўскага: Кніга 44: Кніга Запісаў 44 (1559—1566). Мінск, 2001. 229 с.
  • Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 г. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга 523. Кніга Публічных спраў 1. Мінск, 2003. 445 с. (соместно с М. А. Войтовичем и М. Ф. Спиридоновым)
  • Судебная книга витебского воеводы, господарского маршалка, волковыского и оболецкого державцы М. В. Клочко. Литовская метрика. Книга № 228. Книга судных дел 9. 1533—1540 гг. Москва, 2008. 524 с. (совместно с В. А. Ворониным, И. П. Старостиной и А. Л. Хорошкевич).

Перавыданне гістарычных даследванняў

  • Доўнар-Запольскі М. В. Дзяржаўная гаспадарка Вялікага княства Літоўскага пры Ягелонах. Мінск, 2009. 759 с. (совместно с Р. А. Олехнович).

Артыкулы

  • Службовы склад i структура канцылярыi ВКЛ 40-х гадоў XV — першай паловы XVI ст. // Metriciana: Даследаваннi i матэрыялы Метрыкi Вялiкага Княства Лiтоўскага. 2001. Т. 1. С. 11-45.
  • Невядомая грамата Фёдара Карыятавіча за 1391 г. // Беларускі гістарычны агляд. 2001. Т. 8. Сш. 1-2. С. 123—135.
  • Перапіс войска ВКЛ 1528 г.: гісторыя стварэння // Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 г. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга 523. Кніга Публічных спраў 1. Мінск, 2003. С. 30-40.
  • Ад «п(а)на Б(о)га» да «п(а)на г(о)с(по)д(а)ря»: як «палеограф» можа дапамагчы «гісторыку» // Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына. Матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. Гальшаны-Навагрудак, 8-10 верасня 2006 г. / А. А. Каваленя (адк. рэд.), А. І. Груша (адк. сакр.) і інш. Мінск, 2007. C. 122—146.
  • Рэлігія-мова-пісьмо: пра сутнасць устава і паўустава XI — першай паловы XVI ст. // Беларускі гістарычны часопіс. 2007. № 9. С. 23-33.
  • Pismo dokumentów kancelarii Wielkiego Księstwa Litewskiego pierwszej połowy XVI w. jako źródło do historii urzędu (w świetle materiałów Narodowego Historycznego Archiwum Białorusi) // Belliculum diplomaticum II Thorunense. Kancelarie władców na ziemiach polskich w średniowieczu i czasach nowożytnych na tle porównawczym / Pod red. W. Chorążyczewskogo i J. Tandeckiego. Toruń, 2007. S. 87 — 95.
  • «И привильем своим потвердил»: у вытокаў пісьмовай культуры Вялікага княства Літоўскага // Памяць стагоддзяў на карце Айчыны: Зборнік навуковых прац у гонар 70-годдзя Міхаіла Фёдаравіча Спірыдонава / Укладальнікі: Р. А. Аляхновіч, А. І. Груша, А. Б. Доўнар. Мінск, 2007. С. 198—240.
  • Крыніцы для вызначэння прыкмет кірылічнага пісьма (палеаграфічны аспект) // Молодежь в науке — 2007. Приложение к журналу «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». В четырех частях. Ч. 2. Серия гуманитарных наук. Мінск, 2008. C. 195—198.
  • «Просите, и дано будет вам» (Мф. 7:7): ещё раз к вопросу о «заочных» листах канцелярии Великого княжества Литовского // СОЦІУМ. Альманах соціальної історїї. 2008. Вып. 8. С. 255—279.
  • Credo quia veru: аб прычыне адсутнасці пісьменнасці ў варварскім грамадстве (метадалагічны аспект) // Беларускі гістарычны часопіс. 2009. № 2. С. 3-14.
  • Невядомы арыгінал граматы князя Васіля Нарымонтавіча канца XIV ст. // Беларускі гістарычны часопіс. 2009. № 11. С. 31-42.
  • Доверял ли монарх своим подданным? (из жизни общества Великого княжества Литовского конца XV — первой трети XVI в.) // Istorijos šaltinių tyrimai / Sud. A. Dubonis. Vilnius, 2010. T. 2. P. 43-84.
  • Недоверие — не из-за него ли появился письменный акт? // Studia Slavica et Balcanica Petropolitana. 2010. № 1. С. 131—156.

Вучэбныя матэрыялы

  • «Асновы палеаграфіі» для студэнтаў 1 курса завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнасці «Гісторыя (па напрамках)»

Зноскі

Літаратура

  • Звесткі пра аўтараў // METRICIANA: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага. Том II. — Мінск: Athenaeum — Аддзел спецыяльных гістарычных навук ІГ НАНБ, 2003. — 260 с. (Athenæum VIII)

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
A. I. Hrusha is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
A. I. Hrusha
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes