Zygmunt Bujnowski

Polish painter
The basics

Quick Facts

IntroPolish painter
PlacesPoland
wasPainter
Work fieldArts
Gender
Male
Birth2 November 1895, Kutyłowo-Perysie, Poland
Death5 March 1927Tykocin, Poland (aged 31 years)
Star signScorpio
Education
Imperial Academy of Arts
The details

Biography

Буйноўскі Зыгмунт (2 лістапада 1895, Кутылова-Парысе — 5 сакавіка 1927, Тыкоцін) — польскі мастак.

Біяграфія

Вучыўся ў Акадэміі Мастацтваў у Пецярбургу, якая была шырока вядома як установа, што давала судэнтам грунтоўныя прафесійныя веды. Далей працягваў навуку ў Польскай школе мастацтваў у Кіеве пад кіраўніцтвам Конрада Крыжаноўскага, аднаго з заснавальнікаў варшаўскай школы мадэрнізму. Адукацыю перарвала Кастрычніцкая рэвалюцыя.

У 1918 Буйноўскі прыехаў у Варшаву, дзе ўступіў у Акадэмічны Легіён, як і шмат яго ўніверсітэцкіх равеснікаў. У гэты час яго працы былі ўпершыню прадэманстраваныя шырокай грамадскасці на выставе ў штогадовым Салоне Таварыства Заахвочвання сяброў прыгожых мастацтваў («Захента») у Варшаве.

У ваенных дзеяннях на Шлёнску Цяшынскім быў паранены. Пасля медыцынскай рэабілітацыі скончыў школу падхарунжых і атрымаў званне падпаручыка. Падчас польска-савецкай вайны змагаўся ў радах III палка Легіёнаў і быў цяжка паранены пад Бярэзінай. Моцны стрэл у галаву з'явіўся прычынай пастаяннай інваліднасці і пазбаўлення магчымасці выканання любой працы. Пасяліўся ў Тыкоціне. У 1926 паляпшэнне здароўя дазволіла яму арганізаваць у Павільёне Гарадскога саду ў Беластоку выставу, дзе была прадстаўлена 81 праца. У тым самым годзе З. Буйноўскі зрабіў выставу ў Гродне, а таксама Варшаўскай Захенце. Памёр 5 сакавіка 1927 года, пахаваны з ваеннымі ўшанаваннямі як афіцэр польскага войска на могілках у Тыкоціне.

Творчасць

Калекцыя твораў, выкананых на фанеры, палатне, што засталіся пасля смерці мастака, складае больш за 100 адзінак. Сярод іх можна выдзеліць шэраг выразных тэм: старажытная архітэктура, старыя стадолы, пейзажы. Творца маляваў пераважна пейзажы, матывы для якіх знаходзіў на ўсходніх межах Польшчы. Адлюстроўваў даліны рэк, самотныя дрэвы, але перад усім у яго выявах заслугоўвае ўвагі неба. Вялікую групу склалі працы з архітэктурнай тэматыкай: ён прадстаўляў касцёлы, цэрквы, сінагогі, такім спосабам звяртаючы ўвагу на шматкультурнасць усходніх межаў Польшчы. Мастацтва Зыгмунта Буйноўскага ўзыходзіць да эстэтычных традыцый майстра пейзажу Яна Станіслаўскага.

Вялікая калекцыя твораў Буйноўскага сабрана Падляшскім музеем у Беластоку. Шэраг прац з краявідамі горада Гродна маецца таксама ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, у якім напрыканцы 2013 была арганізавана сумесная польска-беларуская выстаўка прац Буйноўскага пад назвай «Вяртанне».

Зноскі

Спасылкі

  Нарматыўны кантроль
  Нарматыўны кантроль
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 16 Jun 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.