Zimovskiy, Aleksandr Leonidovich

Belarusian journalist and social activist
The basics

Quick Facts

IntroBelarusian journalist and social activist
PlacesBelarus
isJournalist
Work fieldJournalism
Gender
Male
Birth10 January 1961, East Germany
Age63 years
The details

Biography

Алякса́ндр Леані́давіч Зімо́ўскі — беларускі журналіст і грамадскі дзеяч, дэпутат Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Нарадзіўся 10 студзеня 1961 года ў Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы. Служыў у савецкім войску (1979—1984). Скончыў тры курсы факультэта ваеннай журналістыкі Львоўскай вышэйшай ваенна-палітычнай вучэльні (1980—1983), факультэт банкаўскай справы Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта (2007). Быў працоўным Барысаўскай райаграпрамтэхнікі, карэспандэнтам шэрагу газет і часопісаў («Дзелавы веснік», «Чалавек і эканоміка», «Нацыянальная эканамічная газета»), карэспандэнтам і палітычным аглядальнікам службы інфармацыі тэлебачання інфармацыйнага агенцтва Белтэлерадыёкампаніі, працаваў у Югаславіі падчас ваеннага канфлікту на Балканах (1998—1999). З 2000 па 2002 гады — намеснік старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. З 1995 г. па 2001 г. вёў інфармацыйна-аналітычную праграму «Рэзананс» на Беларускім тэлебачанні. У 2002 годзе стаў генеральным дырэктарам ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне».

22 снежня 2005 года прызначаны Кіраўніком Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. 28 снежня 2010 года звольнены з пасады на карысць Генадзя Давыдзькі.

Па квоце прэзідэнта ў 2004 годзе стаў дэпутатам Савету Рэспублікі. Чалец Сталай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.

У красавіку 2006 года за ўдзел у фальсіфікацыях прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі Аляксандру Зімоўскаму быў забаронены ўезд у ЗША і краіны Еўрасаюза.

Ад 2011 года жыве ў Санкт-Пецярбургу, дзе працуе медыя-кансультантам. У гэтым жа годзе заснаваў інтэрнэт-рэсурс inosmi.by. Калумніст партала навін naviny.by.

Узнагароды

  • Дыплом Беларускай асацыяцыі журналістаў «Ганаровы крумкач» (1996)
  • Ордэн «За службу Радзіме» IIІ ступені (1999)
  • Ордэн Францыска Скарыны (2007)

    Працы

    • Зимовский А. Л., Козловский В. В. Справочник банковского служащего, Мн.: Веды, 1998

    Зноскі

    The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.