Yury Tsvyatkow

Belarusian camera operator and film director (1941-2011)
The basics

Quick Facts

IntroBelarusian camera operator and film director (1941-2011)
PlacesBelarus Russia
wasCinematographer Film crew member Camera operator Film director
Work fieldFilm, TV, Stage & Radio
Gender
Male
Birth14 February 1941, Sebezhsky District, Russia
Death25 January 2011Minsk, Belarus (aged 69 years)
Star signAquarius
Education
Gerasimov Institute of Cinematography
The details

Biography

Ю́рый Мікала́евіч Цвятко́ў (14 лютага 1941; в. Дворышчы, цяпер Пскоўская вобласць, Паўночна-заходняя федэральная акруга, Расія — 25 лістапада 2011, Мінск) — беларускі рэжысёр і сцэнарыст. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1991).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і вайскоўца. Скончыў Усесаюзны інстытут кінематаграфіі(англ.) бел. (1963), пасля якога працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм» (у 1993—1996 гг. кіраўнік). У 1989—1993 гг. быў кіраўніком «Белвідэацэнтра». У 1996—2000 гг. намеснік міністра культуры Беларусі. У 2001—2005 гг. начальнік Дзяржаўнага рэгістру кінавідэафільмаў і кінавідэапраграм Беларусі. У 2006—2008 гг. старшыня Беларускага саюза кінематаграфістаў.

Працы

Зняў мастацкія фільмы «Іду шукаць» (1966, з Ігарам Рамішэўскім) і «Анюціна дарога» (1968). Рэжысёр фільмаў: «Памяць каменя» (1966), «Песня Палесся» (1968), «Спяшайся будаваць дом» (1970), «Веснавая казка» (1971), «Пасля кірмашу» (1972), «Гэта вясёлая планета» (1973), «Ясь і Яніна» (1974), «Леташняя кадрыля» і «Марынка, Янка і таямніцы каралеўскага замка» (1978), «Хутка і чаго б гэта ні каштавала» (1980), «Пад чужым імем» (1981), «Гісторыя адной тэлеграмы» і «Чарвякову тэрмінова Ленін» (1982), «50-ы сезон» і «Мост» (1983), «Рэвалюцыя дае нам права» і «Сустрэча, якая вызначыла лёс» (1985), «Чырвоны гваздзік» (1986), «Цішка Гартны» (1988), «Быў. Ёсць. Буду - У.Караткевіч» (1989), «Алесь Гарун» (1990), «Кадыш» (1993), «Чарнобыль і Беларусь» (1994), «Кінарэжысёр Віктар Тураў» (1995).

Зноскі

  1. Пайшоў з жыцця рэжысёр Юрый Цвяткоў // Звязда : газета. — 27 студзеня 2011. — № 16 (26880). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  2. Павел Латушка. Цвяткоў Юрый Мікалаевіч // Культура : газета. — 29 студзеня 2011. — № 5 (977).
  3. Галіна Шур. Цвяткоў Юры // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 17. — С. 97. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 02 Apr 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.