Biography
Lists
Also Viewed
Quick Facts
Intro | крупный землевладелец и предприниматель Российской Империи | ||||
Places | Russia | ||||
Gender |
| ||||
Birth | 1762, Pyeski | ||||
Death | 3 March 1833Vyalikiya Shylavichy (aged 71 years) | ||||
Family |
|
Biography
Войцех Пуслоўскі, Войцех Францавіч Пуслоўскі (1762, вёска Пескі, Слонімскі павет, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая — 3 сакавіка 1833, вёска Шыдловічы, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя) — буйны землеўласнік і прадпрымальнік Расійскай Імперыі, слонімскі павятовы маршалак (1797—1816).
Піянер развіцця прамысловасці ў беларуска-літоўскіх землях. З Войцеха Пуслоўскага пачалося ўзвышэнне роду Пуслоўскіх.
Паходжанне і сям'я
Войцех Пуслоўскі нарадзіўся ў 1762 г. у сям'і рэчыцкага падстолія Францішка Пуслоўскага (?—1799) і яго другой жонкі Саламеі Грабоўскай — у родавым маёнтку ў вёсцы Пескі. Быў хрышчаны ў каталіцтва 21 чэрвеня 1762 г. у родавым маёнтку Пескі (Слонімскі павет).
Каля 1799 г. ажаніўся з князёўнай Юзэфай Францаўнай Друцкай-Любецкай (1780—1830), ад якой меў сем дзяцей:
- 1) Генавефа Войцехаўна Пуслоўская (1802—1827);
- 2) Тэрэза Войцехаўна Пуслоўская (памёрла ў маленстве);
- 3) Францішак Войцехавіч Пуслоўскі (1800—1859);
- 4) Уладзіслаў Войцехавіч Пуслоўскі (1801—1859);
- 5) Адам Цітус Пуслоўскі (1803—1854),
- 6) Францішак Ксаверый Пуслоўскі (1806—1874);
- 7) Вандалін Войцехавіч Пуслоўскі (1814—1884)
Адукацыя
Скончыў павятовую школу ў Слоніме, створаную Адукацыйнай камісіяй.
Службовая дзейнасць
У часы ВКЛ быў дэпутатам Трыбунала ВКЛ, паслом на Чатырохгадовы сойм (1788—1792).
У часы Расійскай Імперыі быў у 1797—1816 гг. маршалкам шляхты Слонімскага павета. Артымаў у 1810 г. расійскі чын правадзейнага стацкага саветніка.
Прадпрымальніцкая дзейнасць
Вызначыўся як актыўны прадпрымальнік, будаваў дарогі, млыны, вінакурні, прадпрыемствы па вырабу паперы, жалеза, сукна, шкіпінару, смалы і інш. Упершыню ў беларуска-літоўскіх губернях выкарыстоўваў паравыя рухавікі ў працэсе вытворчасці. Зарабіў шмат грошай ад развіцця ўласных прадпрыемстваў і на пастаўках у расійскае войска.
Маёнткі
Скупкай маёнткаў (якія прадаваліся былымі ўласнікамі за даўгі ці па добрай волі) стварыў вялізную зямельную латыфундыю, галоўным чынам — у Слонімскім, Пінскім і Віленскім паветах. Так, пад канец свайго жыцця валодаў маёнткамі Пескі (родавы маёнтак), Альшэва, Шыдловічы, Альбярцін, Сынкавічы, Шулякі, Косава, Міхалін (Слонімскі павет); Хомск (Кобрынскі павет); Плянта, Целяханы, Кужлічын (Пінскі павет); Свіслач (Ваўкавыскі павет); Сянно (Магілёўская губерня); Кучкурышкі (Віленскі павет); Жыжморы (Троцкі павет); Сырвідзе (Браслаўскі павет); Віжуны (Вількамірскі павет); Жыдыкі, Таўрагіны і Элеанорава (на Жамойці); і інш. Цалкам пад канец свайго жыцця меў звыш 20 тысяч рэвізскіх душ сялян.
Набыў таксама двор у Слоніме, а ў Вільні — прадмесце Антокаль і палац. Пабудаваў новыя мураваныя палацы ў Альбярціне і Песках.
Дабрачынная дзейнасць
Філантроп і мецэнат. З 1831 г. старшыня Віленскага таварыства дабрачыннасці. Пабудаваў касцёлы ў Альшэве, Целяханах і інш.
Смерць
Памёр 3 сакавіка 1833 г. у сваёй вёсцы Шыдловічы (каля Альбярціна) і пахаваны ў сямейнай капліцы Св. Войцеха ў касцёле ў вёсцы Альшэва (Слонімскі павет), якая належала Пуслоўскім.
Зноскі
Літаратура
- Пуслоўскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 7. — ISBN 985-11-0214-8.
- Rostworowski, E. Pusłowski Wojciech / E. Rostworowski // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław etc. : Ossolineum, 1986. — T. XXIX/3. Zesz. 122 : Pułaski Antoni — Rabski Janusz. — S. 423—427.
- Данілевіч А. Пуслоўскі. Першы капіталіст Беларусі // Наша гісторыя, №2, 2019, с. 44-47. ISBN 2617-2305